Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж
Установа адукацыі «Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж» — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Орша. ГісторыяПастановай Савета Міністраў СССР № 437 15 сакавіка 1954 года быў створаны вячэрні тэкстыльны тэхнікум пры Аршанскім ільнокамбінаце як філіял Усесаюзнага завочнага тэхнікума. 4 жніўня 1958 года тэхнікум перададзены ў падпарадкаванне Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, рыхтуе спецыялістаў па дзённай, вячэрняй і завочнай формах навучання. У 1968 годзе адкрыты новы навучальны корпус і з 30 красавіка ў ім вядуцца заняткі. У 1970 годзе ў эксплуатацыю здадзены будынак студэнцкага інтэрната. На падставе загаду № 256 Міністэрства адукацыі СССР 13 чэрвеня 1973 года Аршанскі тэкстыльны тэхнікум перайменаваны ў Аршанскі механіка-тэхналагічны тэхнікум, які рыхтаваў спецыялістаў па 7 спецыяльнасцях на трох аддзяленнях: дзённым, вячэрнім і завочным. Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 308 2 жніўня 2002 года тэхнікум быў перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж». 1 ліпеня 2014 года Установа адукацыі «Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэй машынабудавання» рэарганізавана шляхам далучэння да ўстановы адукацыі «Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж»[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia