Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж
Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Оршы Віцебскай вобласці. ГісторыяПТВ 110У 1969 годзе Міністэрствам прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БССР сумесна з Дзяржкамітэтам па прафесійна-тэхнічнай адукацыі пры Савеце Міністраў БССР было прынята рашэнне аб будаўніцтве ПТВ будаўнікоў у горадзе Оршы для падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых кадраў для будаўнічых арганізацый. Будаўніцтва тыпавога праекта комплексу вучылішча было даручана Аршанскаму будаўнічаму трэсту № 18. Будаўніцтва комплексу вучылішча (грамадска-бытавы, навучальны корпус, вучэбна-вытворчыя майстэрні, інтэрнат) было завершана ў жніўні 1971 года. З 1 верасня 1971 года вучылішча пачало сваю працу, набраўшы на вучобу 240 навучэнцаў, з іх 120 чалавек у групы з тэрмінам навучання 3 гады, дзе разам са спецыяльнасцю навучэнцы атрымлівалі сярэднюю адукацыю. Склад кадраў майстроў вытворчага навучання быў сфармаваны з выпускнікоў Мінскага індустрыяльна-педагагічнага тэхнікума і перадавых рабочых Аршанскага будаўнічага трэсту № 18. У першыя гады свайго існавання размеркаванне выпускнікоў вучылішча ажыццяўлялася ў маштабе СССР. Выпускнікі вучылішча накіроўваліся для рэалізацыі будаўніцтва аб’ектаў саюзнага комплексу ў Краснадары, алімпійскіх аб’ектаў у Маскве і г. д. Выпускнікі вучылішча накіроўваліся ў гарады рэспублікі: Мінск, Барысаў, Магілёў, Віцебск, Наваполацк, Баранавічы. ПТВ 101ПТВ-101 было адкрыта ў кастрычніку 1969 года, як будаўнічае вучылішча Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Апошні выпуск рабочых-будаўнікоў без сярэдняй адукацыі адбыўся ў 1974 годзе. З гэтага ж года перайшлі на атрыманне спецыяльнасцяў з сярэдняй адукацыяй. З 1974 года — прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 101. Са жніўня 1984 года СПТВ-101 пераўтворана ў сярэдняе ПТВ-101 лёгкай прамысловасці. З 2002 года вучылішча пераўтворана ва ўстанову адукацыі «Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці». У ліпені 2013 года ў адпаведнасці з загадам № 243 ад 10 мая 2013 года ўпраўлення адукацыі «Аб рэарганізацыі» і рашэннем Віцебскага выканаўчага камітэта ад 7 мая 2013 года № 276 «Аб рэарганізацыі ўстаноў адукацыі» ўстанова адукацыі «Аршанскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 110 будаўнікоў» было далучана да УА «Аршанскі дзяржаўны ліцэй лёгкай прамысловасці» пад адным тыпам навучальнай установы: «Установа адукацыі „Аршанскі дзяржаўны ліцэй лёгкай прамысловасці“». 8 мая 2014 года УА «Аршанскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны ліцэй лёгкай прамысловасці» быў перайменаваны ва УА «Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж»[1]. Былыя назвы
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia