Аршанскі станкабудаўнічы завод «Чырвоны барацьбіт»
Аршанскі станкабудаўнічы завод «Чырвоны барацьбіт» — завод, заснаваны ў 1900 г. у г. Орша як слясарныя майстэрні. З 1915 механічныя і жалезаліцейныя майстэрні механічныя майстэрні па вырабе сельскагаспадарчага інвентару, катлоў, бочак, рамонце абсталявання для млыноў, вінакураных заводаў. У 1919 г. майстэрні нацыяналізаваны. З 1928 г. чыгуналіцейны механічны завод «Чырвоны барацьбіт». Падчас Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваны на Урал. У 1946 г. адноўлены. У 1959 г. рэканструіраваны. З 1960 г. станкабудаўнічы завод спецыялізуецца на вытворчасці плоскашліфавальных станкоў высокай дакладнасці для хуткага шліфавання і станкоў для электра-хімічнага шліфавання. Сёння завод выпускае дрэваапрацоўчыя і каменеапрацоўчыя станкі, дрэваапрацоўчы інструмент. Асвоена вытворчасць комплексаў лазернай рэзкі з лічбавым праграмным кіраваннем. Прадукцыя адзначана залатымі медалямі на міжнародных выстаўках. Станкі завода экспартуюць у больш чым 110 краіны свету. У 2005 годзе завод выпусціў статысячны станок, які быў адгружаны ў Камсамольск-на-Амуры. Знаходзіцца пад санкцыямі Украіны з мая 2023 года[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia