Арыстоцель Ф’ёраванці
Арысто́цель Ф'ёрава́нці, ці Арысто́цель Фіярава́нці (італ.: Ridolfo Aristotele Fioravanti; каля 1415, г. Балоння, Італія — каля 1486) — італьянскі архітэктар, інжынер. БіяграфіяДа 1473 працаваў пераважна ў Балонні і Мілане. Вядомасць набыў за інжынерныя работы па ўмацаванні і перасоўцы буйных збудаванняў. У 1475 па запрашэнні вялікага князя Івана III Васільевіча прыехаў у Маскву. Пабудаваў Успенскі сабор (1475—79) Маскоўскага Крамля, у якім гарманічна спалучыў традыцыі Уладзіміра-Суздальскай школы дойлідства з рацыяналістычнымі рысамі архітэктуры італьянскага рэнесансу. Як ваенны інжынер і начальнік артылерыі ўдзельнічаў у паходах Івана III на Ноўгарад (1477—78), Казань (1482), Цвер (1485). Зрабіў вялікі ўплыў на развіццё рускай будаўнічай тэхнікі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia