Маскоўскі Крэмль
![]() Маскоўскі Крэмль (руск.: Московский Кремль) — найбольш старажытная частка Масквы, галоўны грамадска-палітычны, духоўна-рэлігійны і гісторыка-мастацкі комплекс расійскай сталіцы, месцазнаходжанне Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі . Размешчаны на высокім, левым беразе Масквы-ракі — Баравіцкім узгорку, пры ўпадзенні ў яе ракі Нягліннай. У плане Крэмль — няправільны трохвугольнік плошчай 27,5 га. Паўднёвая сцяна звернутая да Масквы-ракі, паўночна-заходняя — да Аляксандраўскага сада, усходняя — да Чырвонай плошчы. Архітэктура Крамля![]() ![]() ![]() Існуючыя сцены і вежы былі пабудаваныя ў 1485—1495 гадах. Агульная працягласць сценаў — 2235 м, вышыня ад 5 да 19 м, таўшчыня — ад 3,5 да 6,5 м. У плане сцены ўтвараюць сабою няправільны трохвугольнік. Уздоўж сценаў размешчана 20 веж. 3 вежы, якія стаяць у кутах трохвугольніка, маюць круглае сячэнне, астатнія — квадратнае. Самая высокая вежа — Траецкая, яна мае вышыню 80 м. Большасць веж выканана ў адзіным архітэктурным стылі, прыданым ім у другой палове XVII стагоддзі. З агульнага ансамбля вылучаецца Мікольская вежа, якая ў пачатку XIX стагоддзя была перабудаваная ў гатычным стылі.
Саборы Маскоўскага Крамля
Адміністрацыйныя будынкі і музеі
Плошчы і сады Маскоўскага КрамляПомнікіРазбураныя помнікі Маскоўскага Крамля
Вядомыя рамеснікіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia