Арэхаўскае (возера, Аршанскі раён)
Арэ́хаўскае возера, або Вялікае Арэхаўскае возера — возера ў Беларусі ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне Аршыцы на поўнач ад Оршы. Плошча возера складае 2,11 км², даўжыня 3,93 км, найбольшая шырыня 1,08 км. Даўжыня берагавой лініі 10,8 км, найбольшая глыбіня 3,4 м, сярэдняя 2,1 м. Аб’ём вады ў возеры 4,34 млн м³. Плошча вадазбору 33,4 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй ад 2—5 да 10—15 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана глеем і сапрапелем. У паўночнай частцы возера востраў плошчай каля 2,4 га. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У возера ўпадае рака Чорная і ручаі, выцякае рака Аршыца. Возера Арэхаўскае выкарыстоўваецца ў якасці ахаладжальніка Беларускай ДРЭС. На паўднёвы ўсход ад возера гарадскі пасёлак Арэхаўск. У Арэхаўскім возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, карась, плотка, акунь і іншыя віды рыб. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia