Арэ́хаўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая існавала 1946—1956 гадах у Віцебскай вобласці БССР . Цэнтр — гарадскі пасёлак Арэхаўск . Плошча 800 км², 92 населеныя пункты, у тым ліку рабочы пасёлак Асінторф .
Утвораны 9 верасня 1946 года ў складзе Віцебскай вобласці БССР. Уключаў гарадскі пасёлак Арэхаўск, рабочы пасёлак Асінторф і 8 сельсаветаў: Азярэцкі , Бабінавіцкі , Будскі , Верацейскі , Высокаўскі , Клюкаўскі , Межаўскі і Шапкаўскі . 16 ліпеня 1954 года Верацейскі сельсавет перайменаваны ў Халмоўскі . 17 снежня 1956 года раён скасаваны. Бабінавіцкі сельсавет перададзены Лёзненскаму раёну , Клюкаўскі — Багушэўскаму раёну , Азярэцкі і Халмоўскі — Дубровенскаму раёну , гарадскі пасёлак Арэхаўск, рабочы пасёлак Асінторф, Будскі, Высокаўскі, Межаўскі і Шапкаўскі сельсаветы — Аршанскаму раёну .
Літаратура
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
Камінскі М. І. Арэхаўскі раён / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі . У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова ; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн , 1993. — С. 201. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2 .
Цэнтр вобласці Раёны
Аршанскі
Арэхаўскі (1946—1956)
Асвейскі (1938—1944, 1954—1959)
Багушэўскі (1938—1960)
Бешанковіцкі
Браслаўскі (з 1960)
Верхнядзвінскі (з 1962)
Ветрынскі (1938—1944, 1954—1960)
Відзскі (1960—1962)
Віцебскі
Гарадоцкі
Глыбоцкі (з 1960)
Докшыцкі (1960—1962, з 1965)
Дрысенскі (1938—1944, 1954—1962)
Дубровенскі (1938—1962, з 1965)
Дунілавіцкі (1960)
Езярышчанскі (1958—1962)
Коханаўскі (1946—1956)
Лепельскі
Лёзненскі
Мёрскі (з 1960)
Мехаўскі (з 1958 — Езярышчанскі )
Пастаўскі (з 1960)
Пліскі (1960—1962)
Полацкі (1938—1944, з 1954)
Расонскі (1938—1944, 1954—1962, з 1965)
Сенненскі
Сіроцінскі (з 1961 — Шумілінскі )
Суражскі (1938—1960)
Талачынскі
Ульскі (1946—1956)
Ушацкі (1938—1944, 1954—1962, з 1966)
Чашніцкі (1938—1962, з 1965)
Шаркаўшчынскі (1960—1962, з 1966)
Шумілінскі (1961—1962, з 1966)