Асака прысадзістая
Асака прысадзістая (Carex supina) — травяністая расліна сямейства Асаковыя (Cyperaceae). АпісаннеШматгадовая расліна з тонкім кароткім карэнішчам, укрытым бурымі похвамі, і прамастойнымі сцёбламі вышынёй 7—25 см (каля асновы з чырвона-бурымі сеткаватымі похвамі). Ліставыя пласцінкі вузкія, па краі шурпатыя. Суквецце з 2—3 каласкоў, з якіх верхні — мужчынскі лінейна-прадаўгаваты, ніжні — жаночы, амаль шарападобны. Мяшочкі адваротна-яйкападобныя або акруглыя, лімонна-жоўтыя, пазней бурэюць, з кароткім няясназубчастым носікам. Мае 3 рыльцы. ПашырэннеЕўрасібірскі стэпавы рэліктавы від, у Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночнай мяжой арэала. Расце на сухіх астэпаваных схілах узгоркаў і яроў. Трапляюцца невялікія групы. Асаблівасці біялогііЦвіце ў канцы красавіка — пачатку траўня, пладаносіць у канцы чэрвеня. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае, але магчыма і насеннае. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia