Карэнішча![]() Карэнішча — відазменены парастак, звычайна падземны, з лускападобным або недаразвітым лісцем, верхавіннымі ці пазушнымі пупышкамі, прыдаткавымі каранямі. Яно характэрна галоўным чынам для шматгадовых травяністых раслін (купена, ландыш, касач, пырнік). Ёсць карэнішчы ў кустоў і кусцікаў (брызгліна, брусніцы, чарніцы). Карэнішчы часцей за ўсё размяшчаюцца пад зямлёй. Па знешнім выглядзе часта нагадвае корань расліны. Аднак, у адрозненне ад кораня, на карэнішчы ёсць вузлы і міжвузеллі. У вузлах маладых карэнішчаў ёсць рэдукаваныя лускападобныя лісты або ліставыя рубцы. У вузлах карэнішча фарміруюцца бакавыя пупышкі, а на яго верхавіне — верхавінкавая пупышка. Ад вузлоў часта адходзяць прыдаткавыя карані. Усё гэта пацвярджае, што карэнішча з’яўляецца відазмененым парасткам. У карэнішчах назапашваюцца запасныя пажыўныя рэчывы. На зіму ў расліны адміраюць надземныя парасткі, а карэнішча зімуе ў глебе. Вясной з яго верхавінкавай і бакавых пупышак развіваюцца новыя надземныя парасткі. Дзякуючы наяўнасці пупышак карэнішчы раслін служаць для вегетатыўнага размнажэння і вегетатыўнага аднаўлення. У дрэва карэнішчам называюць асноўны корань (працяг ствала), а таксама частку каранёў, якая выступае на паверхні глебы.[1] Карэнішча можа быць:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia