Асацыяцыя абароны Ольстэра
Асацыяцыя абароны Ольстэра (англ.: Ulster Defence Association) — забароненая пратэстанцкая ваенізаваная групоўка Паўночнай Ірландыі. Таксама вядомая як «Барцы за свабоду Ольстэра» (Ulster Freedom Fighters). У ЕС, ЗША і Вялікабрытаніі лічыцца тэрарыстычнай. У 2010 годзе заявіла пра раззбраенне[1]. Утворана ў верасні 1971 годзе ў адказ на стварэнне каталіцкай Ірландскай рэспубліканскай арміі (ІРА — Irish Republican Army). Налічвае да 4 тыс. членаў. Статутная мэта — «абарона пратэстанцкага насельніцтва Ольстэра ад тэрарыстаў і процідзеянне спробам аддзяліць Паўночную Ірландыю ад Вялікабрытаніі». Галоўнымі крыніцамі фінансавання лічацца гандаль наркотыкамі і выкраданне людзей. Супернічае з іншай аналагічнай пратэстанцкай арганізацыяй — «Добраахвотніцкімі сіламі Ольстэра» (Ulster Volunteer Force). ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia