Асвячэнне храма (карная аперацыя)
Аперацыя «Асвячэнне храма» (ням.: Unternehmen «Kirchweih») — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад у Другой сусветнай вайне супраць партызан і насельніцтва ў Калінкавіцкім, Васілевіцкім і Хойніцкім раёнах (трохвугольнік Васілевічы — Калінкавічы — Хойнікі) 20—21 кастрычніка 1943 года. З’яўлялася працягам аперацыі «Барбара». Сілы карнікаўПраводзілася сіламі, вылучанымі для аперацыі 46-м армейскім корпусам, у тым ліку 242-м, 587-м ахоўнымі батальёнамі, 1-м батальёнам 612-га ахоўнага палка, асобнымі падраздзяленнямі 930-га ахоўнага палка. Ход аперацыі3 партызанскія атрады, у тым ліку 4-ы атрад імя Фрунзе 99-й Калінкавіцкай партызанскай брыгады, былі блакіраваны карнікамі ва ўрочышчы Новая Зямля. На працягу сутак баі ішлі каля вёсак Хобнае (Васілевіцкі раён), Вужынец (Калінкавіцкі раён) і Старч (Хойніцкі раён). Партызаны вырваліся з блакады, захаваўшы сваю баяздольнасць. 22 кастрычніка 1943 года на базе 4-га партызанскага атрада імя Фрунзе была створана 2-я Калінкавіцкая партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ. У раёне аперацыі карнікі расстралялі больш за 70 чалавек, спалілі вёскі Старч (знішчылі 9 чалавек), Вужынец (25 чалавек), Хобнае (39 чалавек) і іншыя. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia