Астан Уэб
Астан Уэб (22 мая 1849 — 21 жніўня 1930) — брытанскі архітэктар, творчасць якога прыпала на канец XIX — пачатак XX стагоддзя. Прэзідэнт Каралеўскай акадэміі мастацтваў у 1919—1924 гадах. БіяграфіяАстан Уэб нарадзіўся 22 мая 1849 года ў сям’і мастака Эдварда Уэба ў Лондане. Ён атрымліваў пачатковую архітэктурную адукацыю ў вядомых у той час архітэктараў Роберта Бэнкса і Чарльза Бары з 1866 па 1871 год. Пасля гэтага ён год правёў у падарожжах па Еўропе і Азіі. У 1874 годзе Астан вяртаецца ў Лондан і стварае сваю ўласную студыю. ![]() З пачатку 1880-х гадоў Астан уступіў у Каралеўскі інстытут брытанскіх архітэктараў і пачаў працаваць у партнёрстве з Інгрэс Бел. Іх першай буйной работай быў дызайн будынка суда ў Бірмінгеме. Да канца кар’еры Уэбу дапамагалі яго сыны, Марыс і Філіп. Астан Уэб выконваў абавязкі прэзідэнта Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў з 1902 па 1904 гады, і быўшы абраны членам Каралеўскай Акадэміі ў 1903 годзе, выконваў абавязкі яе прэзідэнта ў 1919—1924 гадах. Ён быў пасвечаны ў рыцары ў 1904 годзе, атрымаў Каралеўскі залаты медаль па архітэктуры ў 1905 годзе і быў першым лаўрэатам Залатога медалю Амерыканскага інстытута архітэктуры, якога ён быў удастоены ў 1907 годзе. Асноўныя працыПершай вялікай працай Уэба было аднаўленне сярэдневяковай царквы Святога Барталамея Вялікага ў Смітфілдзе ў Лондане. Яго брат, Эдуард Альфрэд Уэб, быў царкоўным старастам у той час, і яго сувязі ў царкве, відаць, і дапамаглі маладому архітэктару атрымаць працу[2]. У сакавіку 1889 года, кансісторыя французскай пратэстанцкай царквы Лондана задзейнічала Астана Уэба для распрацоўкі новай царквы[3]. Царква была ўзведзена ў 1891—1893 гадах на плошчы Соха ў Лондане. Гэта царква з’яўляецца адной з найбольш выдатных Астана Уэба ў неагатычным стылі. Цэнтральны будынак Канцлерскага суда ва Універсітэце Бірмінгема ў Вялікабрытаніі быў распрацаваны Уэбам і Інгрэс Бел і названы ў гонар Астана Уэба. Галоўнай яго адметнасцю з’яўляецца вялікі купал. Галерэя выбраных твораў
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia