Бірмінгемскі ўніверсітэт
Бірмінгемскі ўніверсітэ́т (англ.: University of Birmingham, лац.: Universitas Birminghamiensis) — адзін з найбольш буйных і прэстыжных універсітэтаў Вялікабрытаніі і свету. Размешчаны ў цэнтральнай частцы горада Бірмінгем, Англія. Уваходзіць у склад элітнай групы «Расел», а таксама з’яўляецца галоўным і самым старым сярод «чырвонацагляных універсітэтаў» Вялікабрытаніі. Колькасць студэнтаў перавышае 30 тысяч чалавек, а плошча галоўнага кампуса 330 га, дзякуючы чаму Бірмінгемскі ўніверсітэт з’яўляецца самай буйной навучальнай установай у цэнтральнай Англіі. Па стане на 2007 год Бірмінгемскі ўніверсітэт займае 4 радок у рэйтынгу самых запатрабаваных сярод абітурыентаў універсітэтаў Вялікабрытаніі з сярэднім паказчыкам у 9 чалавек на месца, пры тым, што бюджэтных месцаў, як і ва ўсіх ВНУ Вялікабрытаніі, у ім няма[4]. Універсітэт уваходзіць у дзясятку лепшых універсітэтаў Вялікабрытаніі і ў ТОП-60 у свеце[5][6]. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia