Астравецкая рэспубліка
Астравецкая Рэспубліка (польск.: Republika Ostrowiecka) — самакіраванне, усталяванае 27 снежня 1905 года падчас Першай рускай рэвалюцыі у гарадах Астровец, Ілжа і Цмелеў. Падчас рэвалюцыі 1905-1907 гадоў у Астроўцы пачаліся масавыя выступленні рабочых. Першапачатковыя патрабаванні эканамічнага характару неўзабаве змяніліся на антырускія. Кульмінацыяй хвалі забастовак, мітынгаў і вулічных дэманстрацый стала абвяшчэнне 27 снежня 1905 года рэспублікі ў горадзе і яго ваколіцах. Узначаліў яе Ігнат Бернер — блізкі паплечнік Юзафа Пілсудскага. Царская адміністрацыя была ліквідавана, створаны рэвалюцыйны ўрад і арганізавана народная дружына. Рэспубліка пала ў сярэдзіне студзеня 1906 года пасля ўвядзення ў Астровец рускіх войскаў, узмоцненых артылерыяй. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia