Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў
![]() Эсэры – сацыялісты-рэвалюцыянеры. Прыхільнікі ідэі народніцкага сацыялізму і часткова марксізму ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. У сваёй рэвалюцыйнай дзейнасці арыентаваліся пераважна на сялянства і частку рабочых. Карысталіся тактыкай тэрору. Гісторыя партыіДарэвалюцыйны перыядПерыяд Першай расійскай рэвалюцыі (1905—1907)Дзейнасць пасля Лютаўскай рэвалюцыіДзейнасць пасля Кастрычніцкага пераваротаЭміграцыяПраграмаНа БеларусіУ 1899—1900 гг. на Беларусі дзейнічала эсэраўская Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі, заснаваная мінскім урачом Г. А. Гершуні. У 1902 г. узнікла адзіная Расійская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, у якой Г. Гершуні ўзначальваў баявую арганізацыю. З 1904 г. на Беларусі дзейнічала Паўночна-заходняя абласная арганізацыя партыі. У 1918 г. была сфарміравана Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР), якая падтрымала ідэю стварэння Беларускай народнай рэспублікі. У 1921 г. у выніку рэпрэсіўных мер савецкага ўрада БПСР фактычна спыніла сваю дзейнасць на ўсходзе Беларусі. У Заходняй Беларусі падпольныя і партызанскія атрады БПСР актыўна дзейнічалі да 1922 г. У 1924 г. частка заходнебеларускіх эсэраў (Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя) далучылася да Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. З’езд былых дзеячаў партыі, скліканы ў чэрвені 1924 г. у Мінску, канстатаваў поўны распад БПСР. Па справе эсэраў (1937 г.) былое кіраўніцтва БПСР было прыцягнута да суда і прыгаворана да растрэлу. У Горках дзейнічала арганізацыя «Вечавы звон», у Оршы — Аршанская арганізацыя эсэраў. |
Portal di Ensiklopedia Dunia