Астроўля

Вёска
Астроўля
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 296 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 154
Паштовыя індэксы
231293
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236854056
Астроўля на карце Беларусі ±
Астроўля (Беларусь)
Астроўля
Астроўля (Гродзенская вобласць)
Астроўля

Астро́ўля[1] (трансліт.: Astroŭlia, руск.: Островля) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 4 км на паўднёвы захад ад Ліды. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.

Гісторыя

У вопісе парафій Лідскага дэканату ў 1784 года згадваецца Астроўля, вёска і карчма старасты лідскага, на захад за палову мілі ад горада. Дарога з Ліды да Астроўлі аддзялялася за Каменкай управа і цягнулася пяскамі між кустоўя[2].

З 1795 года ў Расійскай імперыі.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Лідскім павеце і гміне Навагрудскага ваяводства.

З лістапада 1939 года ў БССР. 13 снежня 1973 года была адкрыта абласная псіханеўралагічная бальніца[3].

Насельніцтва

  • 1897 год — 165 чал.
  • 1909 год — 191 чал.
  • 1921 год — 167 чал.
  • 1940 год — 202 чал.
  • 1960 год — 223 чал.
  • 1993 год — 326 чал.
  • 2004 год — 300 чал.
  • 2009 год — 296 чал.
  • 2012 год — 284 чал.
  • 2015 год — 281 чал.

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net
  3. Сегал, Я. Здесь возвращают здоровье / Я. Сегал // Медицинский вестник. — 1994. — № 7. — С.4.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya