АсушэннеАсушэнне — мерапрыемствы па зніжэнні ўзроўню грунтавых вод і памяншэння вільготнасці верхніх слаёў глебы, у тым ліку адвод лішніх паверхневых і грунтавых водаў з пераўвільготненых зямель ў рамках меліярацыі. Гісторыя і геаграфіяАсушэнне рабілі за 3 тыс. г. да н. э. ў Егіпце (Фаюмскі аазіс), ганчарны (Месапатамія) і мураваны (Рым) дрэнаж — за 2 тыс. г. да н. э. У XVI стагоддзі з'явіліся першыя дрэны з керамічных трубаў (Англія), з канца 18 ст. асушэнне праводзілі адкрытымі каналамі. У XIX стагоддзі ў Еўропе і ЗША пашырыўся керамічны дрэнаж. У XIX-XX стагоддзях пры засваенні Расіяй чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа было праведзена маштабнае асушванне мясцовасці, у выніку якога раней забалочанае, заражанае малярыяй і амаль незаселенае ўзбярэжжа ператварылася ў курортную зону. Найбольш асушаных зямель у ЗША, Канадзе, Японіі, Індыі, Нідэрландах, Вялікабрытаніі, Польшчы, Венгрыі, Швецыі, Германіі і інш. У Беларусі асушэнне праводзіцца з канца XVIII стагоддзя, найперш на Палессі. Першая згадка пра пасевы на асушаным балоце на тэрыторыі Беларусі адносіцца да 1851 года: ля сяла Дубрэйка Магілёўскага павета вырошчвалася цукровыя буракі. Асушальная сетка пабудавана на 3,8 млн. га (1994), з іх 2,8 млн. га сельска-гаспадарчыя ўгоддзі (40% ворыва, 28 — сенажаць, 27 — паша, 5% інш.). Найбольш асушаных зямель y Брэсцкай (25,3%) і Мінскай (23,6%) абласцях. АпісаннеЗвычайна ўжываецца ў зоне залішняга ўвільгатнення, дзе колькасць выпадаючых ападкаў пераважае над выпарэннем і утворыцца забалочанасць мясцовасці. Аб’екты сельска-гаспадарчага асушэння — балоты і забалочаныя або залішне ўвільготненыя (часова ці пастаянна) землі. ТэхналогіяЛіквідацыя залішняй вільгаці дасягаецца адпампоўваннем вод асушальным інжынерным абсталяваннем, дрэнажнымі сістэмамі або высадкай парод дрэў, якія эфектыўна выпараюцца вільгаць з глеб. Асноўныя спосабы асушэння: стварэнне адкрытай (каналы) і закрытай сетак (трубчасты, кратовы, шчылінны дрэнаж) з вертыкальным дрэнажом. Дадаткова робяць штучныя лагчыны, нагорныя каналы, закрытыя збіральнікі, самацёчныя свідравіны, абвалаванне, польдэры, пасадкі дрэў і інш. ЗначэннеДазваляе асвоіць новыя землі, павысіць іх урадлівасць, рацыянальна выкарыстоўваць сродкі механізацыі і хімізацыі. Пры асушванні памяншаецца вільготнасць глебы, зніжаецца яе тэмпература, дзейнасць мікраарганізмаў памяншаецца. Праводзіцца таксама пры будаўніцтве, торфаздабычы, асваенні радовішчаў карысных выкапняў, ахове ад падтаплення населеных пунктаў і прамысловых аб’ектаў, у лясной гаспадарцы, з санітарна-аздараўленчымі мэтамі. Адмоўныя бакі меліярацыіМеліярацыя можа вызваць парушэнне гідралагічнага рэжыму, высыханне тарфянікаў (агаленне карэнных парод, як следства апустыньванне), зніжэнне ўраджайнасці з-за страты пажыўнага пласту глебы. Яна стварае ўмовы для ранневосеньскіх і позневясновых замаразкаў, парушэння месцаў росту балотных і каляводных раслін, месцаў пражывання каляводных жывёл і птушак. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia