Асятровыя
Асятровыя (Acipenseridae) — сямейства рыб, атрада асетрападобных. АпісаннеАсятровыя маюць падоўжанае верацёнападобнае цела, пакрытае пяццю радамі касцяных жучак: адным спінным, двума бакавымі і двума брушнымі. Паміж радамі жучак рассеяны дробныя касцяныя зярняткі і пласцінкі. Рыла падоўжанае, канічнае ці лапатападобнае. Рот размешчаны на ніжнім боку галавы, у некаторых краі яго заходзяць на бакі галавы, з мясістымі губамі. На ніжнім боку рыла спераду ад рота маюцца 4 вусікі ў папярочным радзе. Рот высоўны, бяззубы, але ў малявак маюцца слабыя зубы. Жаберных тычынак менш за 50. Пярэдні прамень груднога плаўніка моцна патоўшчаны і пераўтвораны ў калючку, якая складаецца са злітых між сабой прамянёў. Спінны плаўнік адсунуты назад. Плавальны пузыр звычайна добра развіты (у некаторых асятровых рудыментарны, напрыклад, у несапраўднага лапатаноса), злучаны са страўнікам ці страваводам. Унутраны шкілет храстковы, хорда захоўваецца, пазванкоў няма. ПашырэннеПрахадныя, паўпрахадныя і прэснаводныя рыбы. Насяляюць воды Паўночнага паўшар’я — Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Адрозніваюць 4 роды (бялугі, асятры, лапатаносы і несапраўдныя лапатаносы), да якіх належыць 25 сучасных відаў. Асаблівасці біялогііНалежаць да доўгажывучых рыб. Ікру адкладваюць не кожны год, у рэках (у марской вадзе не нерастуюць). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia