Атал Біхары Ваджпаі
Атал Біхары Ваджпаі ((хіндзі: अटल बिहारी वाजपेयी; [əˈʈəl bɪˈɦaːri ˈʋaːdʒpeːji]); 25 снежня 1924 — 16 жніўня 2018) — індыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, — 11-ы і 14-ы прэм’ер-міністр Індыі ў 1996 і пераабраны ў 1998, 1999—2004 гадах. БіяграфіяНарадзіўся 25 снежня 1924 года ў Гваліёры (у тыя гады — сталіца аднайменнага княства, цяпер — у штаце Мадх’я-Прадэш). Адзін з найслынных індыйскіх палітыкаў канца XX стагоддзя. У 1968—1973 прэзідэнт арганізацыі Раштрыя сваямсевак сангх. Упершыню абраны ў парламент Індыі ў 1957 годзе. Міністр замежных спраў у сакавіку 1977 — ліпені 1979 года. У 1980—1984, 1993—1996 — лідар парламенцкай фракцыі Бхарата джаната партыя (БДП). Лідар апазіцыі ў Лок Сабха 11-га склікання. У 1996 пасля перамогі БДП стаў прэм’ер-міністрам, пераабраны ў 1998 годзе. 13 кастрычніка 1999 года разам з НДА ўтварыў парламенцкую большасць. Праводзіў рыначныя рэформы, палітыку па пераадоленні беднасці і росту ВУП (ён быў пры ім у рамках 7-8 %) і спрабаваў правесці мірныя перамовы з Пакістанам пасля абвастрэння сітуацыі ў канцы 1990-х гадоў. Падчас прэм’ерства Ваджпаі Індыя правяла першыя ядзерныя выпрабаванні на палігоне ў штаце Раджастхан. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia