Мадх’я-Прадэш
Мадх'я-Прадэш (англ.: Madhya Pradesh з хіндзі: «мадх'я» — цэнтральны, «прадэш» — вобласць, рэгіён), штат у цэнтральнай частцы Індыі. Гранічыць са штатамі Утар-Прадэш на паўночным усходзе, Чхатысгарх на ўсходзе, Махараштра на поўдні, Гуджарат на захадзе і Раджастхан на паўночным захадзе. Займае другое месца сярод штатаў па плошчы (308 144 км2) і 7-е па насельніцтву (60,4 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Бхапал. Буйныя гарады: Джабалпур, Індаур, Гваліёр. ГеаграфіяДа выдзялення з яго складу ў 2000 штата Чхатысгарх, Мадх'я-Прадэш быў буйнейшым па плошчы штатам у краіне. Штат Мадх'я-Прадэш знаходзіцца на водападзеле басейнаў Бенгальскага заліва (прытокі Ганга, Маханады і Гадавары) і Аравійскага мора (Нармада, Тапты). Рака Нармада — традыцыйная граніца паміж паўночнай і паўднёвай Індыяй. Частку штата складае буйное вулканічнае плато Мальва. Лясістасць складае 31%. Клімат субтрапічны, тры сезоны: сухое гарачае лета (красавік—чэрвень), перыяд мусонных дажджоў (ліпень—верасень), адносна сухая зіма. ГісторыяЗ 321 па 185 да н.э. тэрыторыя штата ўваходзіла ў склад імперыі Маур'яў. З 4 стагоддзя н.э. — пад уладай дынастыі Гуптаў. Пасля перыяду феадальнай раздробленасці паўночная частка гэтай тэрыторыі ў 13 стагоддзі перайшла пад кантроль Дэлійскага султаната. У сярэдзіне 16 стагоддзя большая частка тэрыторыі штата ўвайшла ў склад імперыі Вялікіх Маголаў. З аслабленнем апошняй уладарамі краю сталі плямёны маратхаў (продкі сучаснага насельніцтва штата Махараштра). У выніку трох англа-маратхскіх войн 1775—1818 іх змянілі англічане. Сучасную назву штат атрымаў у 1950. ПалітыкаДвухпартыйная сістэма: асноўная барацьба ідзе паміж Індыйскім нацыянальным кангрэсам і Бхаратыя джаната парты. З 2003 ва ўладзе ў штаце знаходзіцца Бхаратыя джаната парты (173 месцы ў асамблеі штата з 230). ЭканомікаВУП штата — 32 млрд. долл. ЗША (2004). Асноўныя галіны прамысловасці — лёгкая, машынабудаванне і металаапрацоўка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, мінеральных угнаенняў. На ўсходзе штата вырошчваюць рыс, у цэнтральнай частцы асноўная сельскагаспадарчая культура — пшаніца, на захадзе — проса. НасельніцтваІндуісты — 91%, мусульмане — 6,5%, джайністы — 0,9%, хрысціяне — 0,3% (2000). Асноўная мова — хіндзі, у раёнах з мусульманскім насельніцтвам ужываецца таксама урду. Зноскі
У Сеціве |
Portal di Ensiklopedia Dunia