Атрады «Мёртвая галава»![]() Атрады «Мёртвая галава»[1] (ням.: SS-Totenkopfverbände, SS-TV) — падраздзяленне СС, якое адказвала за ахову канцэнтрацыйных лагераў Трэцяга рэйха. Падраздзяленні размяшчаліся ў лагерах на тэрыторыі Германіі, такіх, як Дахау і Бухенвальд, у акупаванай немцамі Польшчы лагер Асвенцім і Маўтхаўзен у Аўстрыі, а таксама шматлікіх іншых канцлагерах і лагерах смерці. SS-TV было незалежным падраздзяленнем СС са сваім уласным штатам і каманднай структурай. Яно разам з Галоўным ўпраўленем імперскай бяспекі і Галоўным адміністрацыйна-гаспадарчым ўпраўленем СС нясе адказнасць за масавы генацыд вязняў лагераў. Выява «мёртвай галавы» (чэрап і спараваныя косці) служачыя SS-TV насілі не толькі як кукарду на фуражцы, але і ў пятліцах. ГісторыяСтварэнне SS-TV пачалося 26 чэрвеня 1933 года, калі рэйхсфюрар СС Генрых Гімлер прызначыў оберфюрара СС Тэадора Эйке начальнікам першага нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера ў Дахау. У маі 1934 года Эйке быў прызначаны Інспектарам канцэнтрацыйных лагераў СС і камандзірам ахоўных падраздзяленняў СС (ням.: Inspekteur der Konzentrationslager und SS-Wachverbände), а пасля 4 ліпеня афіцыйна прыступіў да выканання абавязкаў. З 1938 года цэнтральны апарат інспекцыі знаходзіўся ў Ораніенбургу. З пачаткам Другой сусветнай вайны са служачых SS-TV была сфарміравана дывізія СС «Мёртвая галава» (адно з першых баявых злучэнняў войскаў СС). У 1940 годзе SS-TV увайшло ў склад Галоўнага адміністрацыйна-гаспадарчага ўпраўлення СС пад кіраўніцтвам обергрупенфюрара СС Освальда Поля. Пасля паражэння Германіі ў 1945 годзе падраздзяленне было ліквідавана, а шматлікія яго члены пераследваліся пасля вайны за злачынствы, здзейсненыя падчас службы. Зноскі
Литература
|
Portal di Ensiklopedia Dunia