Афелія (карціна Міле)
Афелія (англ.: Ophelia) ці «Смерць Афеліі» — карціна англійскага мастака Джона Эверэта Міле, завершаная ім у 1852 годзе[1]. У аснове карціны ляжыць сюжэт з п'есы Шэкспіра «Гамлет». Гэтае палатно, выстаўленае ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў у 1852 годзе, было далёка не адразу ацэнена сучаснікамі[2][3]. СюжэтАфелія была каханай прынца Гамлета, але, даведаўшыся, што ён забіў яе бацьку Палонія, яна звар'яцела розумам і скончыла з сабой — утапілася ў рацэ. Як кажуць магільшчыкі ў п'есе, «Каб не парушан быў царкоўны статут загадам найвышэйшым, то яна ляжала б у зямлі неасвячонай да страшнага суда»[4]. Міле адлюстраваў сцэну, якая апісана Каралевай, маці Гамлета. Яна апісвае смерць Афеліі, як няшчасны выпадак:
На карціне Афелія намаляваная адразу пасля падзення ў раку. Яна спявае гаротныя песні, напалову пагружаная ў ваду. Яе пастава — раскрытыя рукі і позірк, скіраваны ў неба, — выклікае асацыяцыі з Распяццем Хрыста, а таксама нярэдка інтэрпрэтавалася, як эратычная. Дзяўчына павольна апускаецца ў ваду на фоне яркай, квітнеючай прыроды, на яе твары няма ні панікі, ні адчаю[6]. І хоць смерць непазбежная, на карціне час як быццам замер. Міле ўдалося па-майстэрску захаваць імгненне, якое праходзіць паміж жыццём і смерцю[6]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia