Аэрапорт Партэла
Міжнародны аэрапорт Лісабона Партэ́ла (парт.: Aeroporto Internacional da Portela, Aeroporto Internacional de Lisboa, англ.: Lisbon Portela Airport), таксама вядомы як Аэрапорт Лісабона (IATA: LIS, ICAO: LPPT) — аэрапорт, размешчаны ў паўночнай частцы горада Лісабон. З'яўляецца найбуйнейшым міжнародным аэрапортам у Партугаліі. Аэрапорт, які належыць дзяржаўнай кампаніі «ANA», функцыянуе з 15 кастрычніка 1942 года, мае дзве ўзлётна-пасадачныя паласы даўжынёй 3805 і 2400 метраў, кожная з якіх мае 45 метраў у шырыню. Мае два грамадскія і адзін ваенны тэрмінал, больш вядомы пад назвай «Фігу-Мадуру». Лісабонскі аэрапорт выкарыстоўвае аўтаматызаваную Сістэму кіравання багажом (BHS). Партэла — базавы аэрапорт авіякампаніі TAP Portugal. ![]() У пачатку 2008 года партугальскім урадам было прынята рашэнне пабудаваць новы міжнародны аэрапорт у Алкашэты[2]. Такое рашэнне звязана са сталым ростам пасажырскага трафіку аэрапорта «Партэла». ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia