Аўдронюс Ажубаліс
Аўдро́нюс Ажуба́ліс (літ.: Audronius Ažubalis; нар. 17 студзеня 1958, Вільнюс, Літоўская ССР) — літоўскі журналіст, дзяржаўны дзеяч, Міністр замежных спраў Літвы (2010—2012). БіяграфіяАўдронюс Ажубаліс скончыў сярэднюю школу імя Антанаса Венуоліса ў Вільні (1976). Адлічаны з другога курсу гістарычнага факультэта Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта за сувязь з літоўскай Хельсінкскай групай. У 1977—1979 гадах служыў у войску. У 1979—1988 гадах працаваў у Літоўскім дзяржаўным камітэце па справах выдавецтваў, друку і кніжнага гандлю, Літоўскім навукова-метадычным цэнтры культуры, Літоўскім дзяржаўным камітэце тэлебачання і радыёвяшчання, Літоўскім рэспубліканскім агенцтве па пракаце кінафільмаў. У 1989 завочна скончыў факультэт журналістыкі Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1989—1990 гадах працаваў карэспандэнтам газеты Саюдзіса літ.: «Atgimimas» («Адраджэнне»). У 1990 цягам шасці месяцаў вывучаў палітыку і эканоміку ў Сусветным інстытуце прэсы Макалестэрава каледжа (ЗША). У 1990—1992 быў прадстаўніком па сувязях з прэсай старшыні Вярхоўнага Савета Вітаўтаса Ландсбергіса. У 1991—1993 займаў пасаду загадчыка Цэнтра інфармацыі і аналізу Вярхоўнага Савета (Аднаўленчага Сейма). У 1993 годзе заснаваў першы ў Літве кансультацыйны цэнтр па сувязях з грамадскасцю, якіі кіраваў да лістапада 1996 года. У 1996 быў абраны ў Сейм Літоўскай Рэспублікі. Падчас дэпутацтва займаў пасады старшыні Камітэта замежных спраў, намесніка старшыні Камітэта па еўрапейскіх справах. Сябар Партыі кансерватараў Літвы «Саюз Айчыны» (цяпер — Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты) з 1998 года. У 1998—2000 адначасна з'яўляўся прэзідэнтам Літоўска-Брытанскай гандлёвай палаты. Пасля сканчэння дэпутацкага тэрміна быў генеральным дырэктарам грамадскай установы «Цэнтр перакладаў, дакументацыі і інфармацыі» пры канцылярыі Урада Літоўскай Рэспублікі (2001—2004), прэзідэнтам Нацыянальнай асацыяцыі выдаўцоў часопісаў (2001—2003). У лістападзе 2004 года зноў абраны ў Сейм, у 2008 пераабраны; стаў старшынёй Камітэта замежных спраў. 11 лютага 2010 прызначаны міністрам замежных спраў Літвы. У 2011 старшыняваў у АБСЕ як прадстаўнік Літвы. У 2012 годзе абраны ў Сейм, пераабраны ў 2016. Валодае англійскай і рускай мовамі. Прэміі і ўзнагароды
Сям’яЖанаты, мае двух дачок. ПоглядыУ 2019 годзе Аўдронюс Ажубаліс выступіў супраць беларускай і польскай моў на магілах паўстанцаў 1863-1864 гадоў, якіх мусілі перапахаваюць на віленскіх могілках Росы, бо калі дзяржаўнай літоўскай мове патрэбны «спадарожнікі», на яго думку, гэта ўжо будзе не дзяржаўнае пахаванне[1].
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia