Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Літоўская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Літоўская ССР — адна з рэспублік Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Створана ў 1940 годзе. Сталіца — Вільня. ГісторыяПасля падпісання 28 верасня 1939 года германа-савецкага дагавора аб дружбе СССР аказаў ціск на Літву з мэтай прымусіць яе падпісаць савецка-літоўскі дагавор аб узаемнай дапамозе. Паводле гэтай дамовы Літва атрымала каля 6880 квадратных кіламетраў тэрыторыі Віленскага края (у тым ліку Вільню) у абмен на пяць савецкіх ваенных баз на тэрыторыі Літвы. 14—15 ліпеня 1940 года праведзены выбары ў Народны Сейм (з адзіным спісам блока «Саюз працоўнага народа Літвы»), які 21 ліпеня абвясціў утварэнне Літоўскай ССР і пастанавіў прасіць Вярхоўны Савет СССР прыняць ЛітССР ў склад СССР. 3 жніўня 1940 года Вярхоўны Савет СССР задаволіў гэтую просьбу. 1—2 кастрычніка 1940 года ў Гродне адбыліся перамовы дэлегацый ЛітССР і БССР ў Гродне, пасля якіх ад БССР былі адарваныя і передадзеныя ў склад ЛітССР гарады Друскенікі і Свянцяны, а таксама чыгуначная станцыя Гадуцішкі з навакольнымі вёскамі. 11 сакавіка 1990 года Вярхоўны Савет Літоўскай ССР прыняў дэкларацыю аб аднаўленні незалежнасці Літвы і ў сувязі з гэтым змяніў назву «Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» на «Літоўская Рэспубліка». 6 верасня 1991 года незалежнасць Літвы прызнаў Дзяржаўны Савет СССР. НасельніцтваУ 1975 годзе колькасць насельніцтва дасягнула 3290 тыс. чал.; на 1 студзеня 1976 — 3315 тыс. чал., па апошнім усесаюзным перапісе насельніцтва — 3.689.779 (1989). Паводле перапісу 1970 года 80,1 % складалі літоўцы (2507 тыс.), 8,6 % — рускія (268 тыс.), 7,7 % — палякі (240 тыс.), 1,5 % — беларусы (45 тыс.), 0,8 % — украінцы; пражывалі таксама латышы, татары, яўрэі і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей. Правядзенне калектывізацыі і індустрыялізацыі змяніла суадносіны гарадскога і сельскага насельніцтва: у 1959 годзе доля сельскага насельніцтва складала 61,4 %, у 1970 — 49,8 %. У пачатку 1974 года ў гарадах пражывала на 329 тыс. чалавек больш, чым у сельскай мясцовасці. Жанчыны складалі 53 %, мужчыны — 47 % насельніцтва. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia