Аўстры́йскі дапамо́жны ко́рпус (ням. : Österreichische Hilfskorps , фр. : Corps Auxiliaire Autrichien ) — вайсковае фарміраванне Аўстрыйскай імперыі ў складзе войска Напалеона ў 1812 годзе.
Паводле ўмоў Парыжскага саюзнага дагавора (14 сакавіка 1812) Аўстрыя была вызвалена ад удзелу ў войнах Францыі супраць Англіі і на Пірэнейскім паўвостраве , аднак абавязвалася ў выпадку вайны з Расіяй выставіць дапаможны корпус. Ён мусіў знаходзіцца пад камандаваннем аўстрыйскага генерала, але дзейнічаць паводле дырэктываў Напалеона[ 1] .
Ваенныя дзеянні
Корпус Шварцэнберга па першапачатковай задумцы Напалеона прызначаўся для абароны Варшаўскага герцагства . Аднак неўзабаве пасля пачатку баявых дзеянняў у Беларусі аўстрыйцы былі накіраваны на дапамогу саксонскаму 7-му корпусу Рэнье [ 2] супраць 3-й рэзервовай арміі генерал ад кавалерыі Аляксандра Тармасава . Увосень 1812, пасля падыходу Дунайскай арміі адмірала Чычагава сілы Шварцэнберга і Рэнье адышлі на тэрыторыю Вялікага герцагства Варшаўскага. 30 студзеня 1813 года князь Шварцэнберг бяз бою здаў Варшаву і сышоў у Галіцыю , а Рэнье — да Каліша . Страты аўстрыйскага дапаможнага корпуса ў расійскай кампаніі склалі каля 7000 чалавек[ 3] .
Склад
Карл Філіп цу Шварцэнберг
Камандуючы генерал ад кавалерыі князь Карл Філіп Шварцэнберг, герцаг Крумадскі . Начальнік штаба генерал-маёр Ёзэф Ксаўер фон Штутэргайм [ru] .
Агулам: 27 батальёнаў, 44 швадроны, 60 гармат — 30 900 чалавек[ 3] .
Дывізія цэнтра
Вінцэнт Ферэр Фрыдрых фон Б'янкі
Фельдмаршал-лейтэнант барон Фрыдрых Б’янкі (ням.) ( бел. .
Брыгада генерал-маёра ландграфа фон Гесэн-Гомбурга (ням.) ( бел.
2-і пяхотны полк Гілера (венгерскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Торы
33-і пяхотны полк Каларэда-Мансфельда (венгерскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік Давід фон Андрашы (ням.) ( бел.
Грэнадзёрскі батальён Кірхенбетэра (венгерскі)
34-ы пяхотны полк фон Давідавіча (венгерскі). Камандзір: палкоўнік фон Габелькофен
37-ы пяхотны полк
60-ы пяхотны полк
Брыгада генерал-маёра графа фон Ліліенберга (ням.) ( бел.
19-ы пяхотны полк Альвінцы (венгерскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік Зэеталь
48-ы пяхотны полк Вукасавіча (ням.) ( бел. , пазней Ёзэфа Антона фон Зімбшэна[ 4] (венгерскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Рэхенберг
Грэнадзёрскі батальён Бжэзінскага (нямецкі)
30-ы пяхотны полк
41-ы пяхотны полк
58-ы пяхотны полк барона дэ Белью (венгерскі). Камандзір: палкоўнік шэвалье дэ Лампрэ
Дывізія левага фланга
Фельдмаршал-лейтэнант Берзіна фон Зігенталь .
Брыгада генерал-маёра Мора (ням.) ( бел.
9-ы пяхотны полк Чартарыйскага (валонскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Мак-Эліят
30-ы пяхотны полк князя дэ Ліня (ням.) ( бел. (валонскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік дэ Мейс
Брыгада генерал-маёра князя Алаіза Ганзагі фон Ліхтэнштэйна
Брыгада генерал-маёра Петэра фон Больцы
7-ы фельд-егерскі батальён. Камандзір: палкоўнік Іозеф Стэфаніні і Монтэ Айронэ
плюс пяхотны полк Лузіньяна або Эстэрхазі з брыгады Ліхтэнштэйн
Дывізія правага фланга
Фельдмаршал-лейтэнант барон Леапольд фон Траўтэнберг (ням.) ( бел. .
Брыгада Меэра
7-ы пяхотны полк фельдмаршала барона Шродэра
39-ы пяхотны полк барона Дукі (венгерскі). Камандзір: палкоўнік Эмерых фон Баконі
Брыгада генерал-маёра Франца фон Пфляхера
6-ы пагранічны пяхотны полк Св. Георга (2 батальёны)
5-ы егерскі батальён. Камандзір: маёр Хартап
Кавалерыйская дывізія
Ёган Марыя Філіп Фрымон фон Палота
Фельдмаршал-лейтэнант Ёган Марыя Філіп Фрымон (ням.) ( бел. .
Брыгада генерал-маёра Ёгана Шмельцэра фон Вільдманзэга
1-ы драгунскі полк эрцгерцага Ёгана (ням.) ( бел. , пазней 1-ы імператарскі гусарскі полк[ 4] (6 швадронаў). Камандзір: палкоўнік фон Сент-Гёргі
3-і легкаконны (фр.) ( бел. полк графа О’Рэйлі (6 швадронаў). Камандзір: палкоўнік Сіман фон Сарданья
2-і легкаконны полк прынца Гогенцолерн-Гехінгена (ням.) ( бел. (6 швадронаў). Камандзір: палкоўнік Маціяс фон Лёдэрэр
Брыгада генерал-маёра Франца фон Фрэліха (Фроліха)
Брыгада Цэхмайстра
Артылерыя
Генерал-маёр Ёзэф Вахтэр фон Вахтэнбург.
чатыры батарэі палявой артылерыі
дзве батарэі коннай артылерыі
Агулам каля 60 гармат.
Інжынерныя войскі
3 піянерныя роты[ 3]
пантонная рота[ 3]
Зноскі
Спасылкі