Аўсяніца валіская
Аўсяніца валіская, або тыпчак (Festuca valesiaca) — травяністая расліна сямейства мятлюжкавых. АпісаннеШматгадовая густадзернавінная зялёная або шыза-зялёная расліна з тонкімі гладкімі або шурпатымі пад суквеццямі сцёбламі вышынёй 20-40 см. Лісце скручанае ўдоўж, жарсткаватае, шурпатае, баразнаватае, у 3 разы карацейшае за сцябло. Суквецце — падоўжаная мяцёлка даўжынёй 2-6 см. Каласкі дробныя, эліптычныя, зялёныя або крыху фіялетавыя, 3-5-кветкавыя. Кветкавыя лускавіны шырокаланцэтныя, асцюкаватыя. У Беларусі від прадстаўлены асобнай расай, якая адрозніваецца зялёнай афарбоўкай. ПашырэннеЕўразійскі стэпавы рэліктавы від. Пашырэнне: Сярэдняя і Усходняя Еўропа, Міжземнамор’е (Балканы), Каўказ, Заходняя Сібір, Сярэдняя Азія. У Беларусі вядома некалькі астраўных месцаў росту на Палессі. Месцы росту: сухія зрэджаныя лясы, паляны і ўзлескі, сухадольныя лугі, астэпаваныя схілы, на багатых гумусам глебах. Расце невялікімі, месцамі значнымі групамі, нярэдка ўтварае дзернавіны на эрадзіраваных глебах. Асаблівасці біялогііЦвіце ў чэрвені, пладаносіць у ліпені. Размнажэнне насеннае. ВыкарыстаннеКармавая і дэкаратыўная расліна. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia