Аўтаномная акруга (Кітай)
![]() ![]() Аўтаномная акру́га (кіт.: 自治州, піньінь zìzhìzhōu) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў КНР другога ўзроўню, якая звычайна ўтвараецца на тэрыторыі з заўважнай колькасцю прадстаўнікоў ня-ханьскай нацыянальнасці (або нацыянальнасцей). З'яўляючыся адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай другога ўзроўню, звычайна ўваходзіць у склад правінцыі або аўтаномнага раёна. Паводле свайго адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўзроўню аналагічная акрузе або гарадскай акрузе. СтруктураЗ'яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай другога ўзроўню, уваходзячы ў склад правінцыі або аўтаномнага раёна. Звычайна падзяляецца на паветы і гарадскія паветы, пры гэтым у сваім складзе можа таксама ўтрымліваць вызначаныя аўтаномныя адзінкі (аўтаномны павет; пры гэтым уваходжанне аўтаномнага павета менавіта ў аўтаномную акругу неабавязковае), а сама таксама ўваходзіць у склад аўтаноміі вышэйшага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўзроўню (напрыклад, Яньцы-Хуэйскі аўтаномны павет Баянгол-Мангольскай аўтаномнай акругі Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна). З адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання аўтаномнай акругі існуе вызначанае выключэнне — Ілі-Казахская аўтаномная акруга СУАР, у склад якой, апрача паветаў, уваходзяць яшчэ і дзве акругі. НазваЯк і большасць іншых назваў аўтаномных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Кітая, назвы аўтаномных акругаў звычайна будуюцца паводле схемы «назва мясцовасці» + «указанне этнасу, для якога ствараецца аўтаномная акруга» + указанне аўтаномнага статусу (напрыклад, Кызылсу-Кыргызская аўтаномная акруга). У назве адміністрацыйнага рэгіёна заўсёды дадаецца суфікс -族 (бел.: нацыянальны; за выняткам СУАР і выпадкаў, калі назва этнасу складаецца з двух ці больш словаў). У выпадку, калі акруга ўтвараецца для некалькіх этнасаў, пасля ўказання мясцовасці могуць ісці два прыметнікі з указаннем этнасаў (напрыклад, Хайсі-Мангольска-Тыбецкая аўтаномная акруга). Сучаснае становішчаНа цяперашні момант найбольш аўтаномных акругаў мае правінцыя Юньнань — 8, потым ідуць Цінхай (6), СУАР (5), Сычуань (3), Гуйчжоу (3), Ганьсу (2), Гірын (1), Хунань (1) і Хубэй (1). 44 з 55 этнасаў Кітая маюць аўтаномныя акругі, у іх знаходзіцца 71% ад насельніцтва ўсіх гэтых этнасаў. Большасць аўтаномных акругаў размешчаныя на захадзе і поўдні краіны. Былыя
* Без адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак акругавага ўзроўню пяці аўтаномных раёнаў на 2000 год:
Гл. таксамаСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia