Юньнань
Юньнань — правінцыя на паўднёвым захадзе Кітая, каля граніцы з Індыяй, М’янмай, Лаосам і В’етнамам. Плошча 394 тыс. км². Насельніцтва 42,87 млн чал. (2001). Адміністрацыйны і галоўны эканамічны цэнтр — горад Куньмін. ГеаграфіяРазмешчана пераважна ў межах Юньнаньскага нагор’я. Клімат у асноўным субтрапічны мусонны, на поўдні — трапічны. Сярэдняя тэмпература студзеня ў далінах і катлавінах 8—16 °C, ліпеня 20—28 °C. Ападкаў у далінах і катлавінах 1000—2000 мм, у гарах да 3000 мм за год. Лясы (каля 20 % тэрыторыі) да вышыні 1,5 тыс. м вечназялёныя, вышэй — шыракалістыя і хвойныя. ЭканомікаАснова эканомікі — сельская гаспадарка і горназдабыўная прамысловасць. Галоўныя збожжавыя культуры: рыс, кукуруза, пшаніца. Вырошчваюць рапс, арахіс, чай, бавоўнік, цукровы трыснёг. Плантацыі каўчуканосаў, кафейнага і хіннага дрэў. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, свіней. Шаўкаводства. Лесанарыхтоўкі. Вядзецца здабыча волава, медных, свінцова-цынкавых, жалезных руд, каменнага вугалю, солі, мармуру і інш. Чорная і каляровая (3/4 выплаўкі волава Кітая) металургія, машынабудаванне (горнае, аўтамабільнае, электроннае), хімічная, лясная, харчовая прамысловасць. Саматужныя промыслы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia