Аўташкло![]() Аўтамабільнае шкло (аўташкло) — састаўныя часткі шклення аўтамабіля, а менавіта: ветравое, задняе, кузаўное і дзвярное шкло, а таксама элементы шклення даху. На большасці сучасных аўтамабіляў ветравое шкло выканана па тэхналогіі трыплекс, у той час як усё астатняе з’яўляецца загартаваным. Шматслойнае шклоШматслойнае шкло або трыплекс — гэта два ці больш слаёў арганічнага або сілікатнага шкла, якія злучаны паміж сабой спецыяльнай палімернай плёнкай, здольнай пры ўдары ўтрымліваць аскепкі. Як правіла, вырабляецца з дапамогай прэсавання пры нагрэве. Існуе спецыяльнае шкло з падвышанымі шумапаглынальнымі ўласцівасцямі, з электраабаграваннем, каляровае, люстранае, электрахромнае і г. д. Загартаванае шклоЗагартаванае шкло — звычайнае ліставое шкло, якое атрымліваюць нагрэвам да тэмпературы загартоўкі (650—680 °C) з наступным хуткім раўнамерным ахалоджваннем халодным паветрам з абодвух бакоў. У выніку такой апрацоўкі ў павярхоўных слаях шкла ўтвараюцца астаткавыя механічныя напружанні сціскання, якія забяспечваюць яго падвышаную механічную трываласць, тэрмаўстойлівасць і бяспеку пры разбурэнні. Разбіваючыся, такое шкло разбураецца на мноства дробных аскепкаў з тупымі гранямі, якія не здольныя нанесці сур’ёзныя траўмы. Кадзіроўка аўташклаДля кадзіроўкі аўташкла выкарыстоўваюць спалучэнні літар лацінскага алфавіта. Існуюць дзве асноўныя сістэмы кадзіроўкі аўташкла — еўрапейская і паўночнаамерыканская. Аднак ужываюцца і іншыя сістэмы. Найбольш распаўсюджанай з’яўляецца сістэма кадзіроўкі кітайскага вытворцы аўтамабільнага шкла Fuyao Glass.
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia