А карабель плыве...
«А карабель плыве…»[7] (італ.: E la nave va) — кінафільм італьянскага рэжысёра Федэрыка Феліні. Спалучэнне элементаў камедыі і драмы, а таксама фарсавыя і гратэскныя элементы выклікалі неадназначную рэакцыю крытыкаў на гэты фільм. Сюжэт1914 год. З Неапаля выходзіць у незвычайны круіз пасажырскі лайнер. На борце спевакі, акцёры, бізнесмены, арыстакраты — яны праваджаюць у апошні шлях оперную прыму Эдмеа Тэтуа, якая завяшчала развеяць свой прах над морам каля яе роднага вострава. У гэты час у Сараеве забіты эрцгерцаг Фердынанд; пачынаецца Першая сусветная вайна. На трэці дзень лайнер выратоўвае сербскіх бежанцаў, а праз некаторы час яму насустрач трапляецца браняносец пад сцягам Аўстра-Венгрыі. Пасля складаных сюжэтных перапляценняў, выкананых вельмі дзіўнай сімволікай, абодва караблі ідуць на дно, увасабляючы гібель сусветнай культуры і Аўстра-Венгерскай імперыі. УзнагародыКінафільм атрымаў наступныя ўзнагароды:
У роляхПраз касую пазначаны спевакі, якія выконвалі за кадрам вакальныя партыі.
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia