Бабруйскае выступленне салдатаў (1905)

Бабруйскае выступленне салдатаў 1905 - рэвалюцыйнае выступленне салдатаў дысцыплінарнага батальёна ў Бабруйскай крэпасці, дзе за рэвалюцыйную дзейнасць трымалі на суровым рэжыме 900 салдатаў (4 роты), у тым ліку 300 матросаў Балтыйскага флоту. 5 снежня салдаты 3 рот адмовіліся ісці на страявыя заняткі, захапілі зорою і запатрабавалі ў 5-дзённы тэрмін вырашыць пытанне аб іх вызваленні. На мітынгу выпрацаваны дадатковыя патабаванні: неадкладная мабілізацыя прызваных у армію з запасу, скарачэнне тэрміну службы, адмена цялесных пакаанняў, ліквідацыя дысцыплінарных батальёнаў і штрафных рот, вызваленне палітычных зняволенных, перадача зямлі сялянам, 8-гадзінны рабочы дзень і іншае. Віленскі генерал-губернатар накіраваў у Бабруйск карную экспедыцыю на чале з генералам Арловым, якая прымусіла паўстанцаў здацца. Па справе аб паўстанні было засуджана 28 чалавек.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya