Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву
Бабру́йскае дзяржа́ўнае вучы́лішча алімпі́йскага рэзе́рву (БДВАР) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Бабруйску, створаная ў 1989 годзе на аснове спартыўнай школы-інтэрната для падрыхтоўкі спартыўных трэнераў. Прымае навучэнцаў з 7-й класы агульнаадукацыйнай школы. Тэрмін дзённага навучання складае 7 гадоў[1]. Шматкорпусны будынак вучылішча размяшчаецца ў гістарычным цэнтры Бабруйска па вуліцы Пушкіна, д. 207. Знаходзіцца ў суседнім квартале на ўсход ад стадыёна «Спартак». У вучылішча ёсць залы боксу, цяжкай атлетыкі і барацьбы, тыр для стральбы з лука, 2 бегавыя дарожкі, сектары для кідання дыска і штурхання ядра, пляцоўка для міні-футболу. У будынку вучылішчы размяшчаецца інтэрнат. За межамі вучылішча знаходзяцца базы весляроў і плыўцоў. У 2013 годзе ажыццяўлялі прыём спартсменаў, якія мелі прынамсі 1-ы разрад. Гадавыя выдаткі на навучэнца складалі $3000. Кожны 3-і навучэнец быў удзельнікам зборнай Беларусі ў сваім відзе спорту. Іншагароднім абітурыентам ладзілі выпрабаванне цягам 2 месяцаў. На выязныя зборы дапускалі пры выкананні заданняў школьнага навучання. БДВАР займала 3-е месца сярод вучылішчаў алімпійскага рэзерву Беларусі па ліку падрыхтаваных прызёраў Алімпійскіх гульняў XXІ стагоддзя. У 2012 годзе алімпійскія чэмпіёны па веславанні Аляксандр і Андрэй Багдановічы, якія былі выпускнікамі вучылішча, пералічылі БДВАР 75 млн рублёў ($9000) па праграме «Алімпійскі выбар»[2]. Выпускнікі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia