Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя — установа ордэна езуітаў XVII—XVIII стст. у Бабруйску. Цэнтрам рэзідэнцыі быў кляштар і касцёл Святых Пятра і Паўла.
Гісторыя
У пачатку XVII ст. місіянерскую дзейнасць па прапаведаванні каталіцтва ў Бабруйску пачалі манахі Нясвіжскага езуіцкага калегіума. У 1618 годзе яны замацаваліся тут, у 1630 годзе ўзнікла іх рэзідэнцыя. Староста бабруйскі Пётр Трызна перадаў езуітам маёнткі Гарбацэвічы, Рыня, Устайла, пабудаваў для іх дом у Бабруйску і перадаў 7500 фларынаў, атрыманых пад заклад маёнтка Кісялевічы. У 1638 годзе нашчадкі Трызны аддалі езуітам Дваранавічы з уніяцкай царквой, пабудавалі касцёлы ў Гарбацэвічах і Шацілках, якія ў 1643 годзе падарыў ордэну шляхціц П. Суляціцкі. Гэта дало магчымасць езуітам адкрыць у гэтых паселішчах місіянерскія пункты. У час казацкай вайны 1648—1651 гадоў рэзідэнцыя заняпала. У 1681 годзе адноўлена дзейнасць школ. У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў рэзідэнцыя неаднаразова спыняла дзейнасць. 3 1720 года пры рэзідэнцыі быў прытулак для збяднелай шляхты. Закрыта ў 1773 годзе ў сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай.
Спіс кіраўнікоў (супэрыёраў)
- 1630—1633 — св. Андрэй Баболя
- 1633—1637 — а. Марцін Рыдзэўскі
- 1645—1648 — а. Станіслаў Астражанскі
- 1648—1651 — а. Ян Шылпа
- 1652—1653 — а. Марцыян Валінскі
- 1653—1654 — а. Самуэль Маркевіч
- 1654—1655 — а. Павел Ідзькоўскі
- 1658—1660 — а. Марцыян Валінскі
- 1660—1661 — а. Барталамей Ажароўскі
- 1682 а. — Пётр Лукашэвіч
- 1682—1687 — а. Мікалай Навамейскі
- 1687—1690 — а. Станіслаў Семірадскі
- 1690—1694 — а. Мікалай Мрачкоўскі
- 1694—1697 — а. Ежы Падолец
- 1697—1700 — а. Аляксандар Пшаноўскі
- 1700—1703 — а. Казімір Багдановіч
- 1703—1706 — а. Міхал Броніш
- 1706—1709 — а. Цыпрыян Куноўскі
- 1709—1712 — а. Міхал Куковіч
- 1712—1717 — а. Ежы Саскевіч
- 1717—1718 — а. Ян Скірмунт
- 1718—1727 — а. Ян Дабжыцкі
- 1727—1729 — а. Антоні Дэрналовіч
- 1729—1730 — а. Караль Ажэшка
- 1730—1734 — а. Юзаф Скажынскі
- 1734—1737 — а. Валенты Крынскі
- 1737—1742 — а. Міхал Шырма
- 1742—1747 — а. Ігнацы Іздэбскі
- 1747—1757 — а. Аляксандар Быкоўскі
- 1757—1759 — а. Францішак Білевіч
- 1759—1765 — а. Аляксандар Асяеўскі
- 1765—1768 — а. Міхал Крашэўскі
- 1768—1771 — а. Якуб Галэмбеўскі
- 1771—1773 — а. Ян Шантыр[1]
Крыніцы
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.