Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Бабруйск)
Касцё́л Святы́х Апосталаў Пятра́ і Па́ўла — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў, былы касцёл ў Бабруйску. Разам з кляштарам быў цэнтрам Бабруйскай езуіцкай рэзідэнцыі. Першы каменны будынак Бабруйска[крыніца?]. ГісторыяЗаснаваны для езуітаў у 1609[крыніца?] годзе фундацыяй бабруйскага старосты Пятра Трызны. У 1625 годзе касцёл перададзены езуітам. У 1630—1633 гадах у касцёле і рэзідэнцыі служыў Андрэй Баболя, у XIX ст. кананізаваны каталіцкай царквой. Падчас будаўніцтва ў ХІХ стагоддзі Бабруйскай крэпасці драўляныя праваслаўныя цэрквы былі перанесены на фарштаты, але парафіяльны касцёл Св. Пятра і Паўла пакінулі. Афіцэры каталіцкага веравызнання наведвалі касцёл.[крыніца?] У 1859 годзе ў касцёле здарыўся пажар, пра які вядома з рапарту менскаму біскупу Вайткевічу ад бабруйскага дэкана ксяндза Шышко:
У 1862 годзе зроблены новыя алтары. Паводле ксяндза Макарэвіча, у 1864 годзе касцёл адрамантаваны. Пасля паўстання 1863 года да 1905 года будаўніцтва новых касцёлаў было забаронена.[крыніца?] У 1885 годзе зноў здарыўся пажар у касцёле, шкода была вельмі значная. 25 мая 1888 годзе праведзена абследаванне згарэлага будынка, выдадзена заключэнне з прапановамі рамонту і зроблены праект аднаўленне касцёла. Але праект не быў ажыццёўлены, бо «ваеннае міністэрства прызнала гэта зусім нязручным».[крыніца?] Пасля 1905 года для будаўніцтва новага касцёла вылучана месца на Слуцкім фарштаце, дзе яго і пабудавалі ў 1906 годзе.[крыніца?] Пасля гэтага, у пачатку ХХ стагоддзя рэшткі будынка старога парафіяльнага касцёла побач са шпіталем значна перабудавалі пад цэйхгаўз для патрэб ваеннага ведамства, рэшткі веж касцёла былі знесены. За савецкім часам у будынку старога касцёла размяшчалася гаўптвахта. Духавенства
Архітэктура
АрхітэктарыСярод архітэктараў касцёла вядомы Уладзіслаў Дзягілевіч (1699—1700), Казімір Мацелякоўскі (1735—1736), Тамаш Жаброўскі (1746), Габрыэль Лянкевіч (1747—1748) і Францішак Карава (1757—1758). Вядома таксама пра ўдзел у будаўніцтве ў 1732—1747 гадах муляра Якуба Руофа. Экстэр’ерКасцёл пабудаваны ў стылі барока як трохнефавая базіліка без трансепту, меў дзве вежы, на адной з іх быў гадзіннік з боем, на другой — матэматычны компас. Вежы падзяліліся на тры ярусы, паміж верхнімі чацверыкамі змяшчаўся фігурны франтон з валютамі. Прэзбітэрый меў паўкруглае завяршэнне, па баках вімы размяшчаліся дзве сіметрычныя сакрысціі. Інтэр’ерУнутры нефы былі перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі на здвоеных папружных арках, якім на фасадах адпавядалі здвоеныя пілястры, у чым можна бачыць прыкмету позняга барока. Пры ўваходзе мясціўся «хор мураваны на 2 філярах са сходамі з абодвух бакоў». Невялікія хоры размяшчаліся таксама над сакрысціямі. Галоўны аўтар, які ўключаў 8 познебарочных скульптур святых (у тым ліку Ігната, Бергіяша, Ксаверыя, Станіслава), 6 бакавых алтароў, амбону, усё сакральнае начынне інтэр’еру былі драўлянае і зроблена майстрамі Іосіфам Шылам і Антонам Марціноўскім. На сценах быў фрэскавы жывапіс, апроч абразоў былі сармацкія данатарскія партрэты караля Жыгімонта Вазы і Пятра Трызны. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia