Багуслаў Семірадскі
Багуслаў Семірадскі, Багуслаў-Руфін Стэфанавіч Семірадскі (польск.: Bogusław Siemiradzki; 13 лістапада 1838 — 1864) — каталіцкі дваранін Расійскай імперыі, удзельнік Студзеньскага паўстання (1863—1864), паўстанцкі начальнік Мінска (1863). БіяграфіяНалежаў да шляхецкага (дваранскага) роду Семірадскіх. Каталік. Па прафесіі быў лекарам. Жыў у Мінску і быў вольнапрактыкуючым доктарам у Мінскай губерні. Адносіўся да мінскай інтэлігенцыі. 18 мая 1861 г. у Мінску вядомы мінскі фатограф Антон Антонавіч Прушынскі (1826—1895) зрабіў фотаздымак групы прадстаўнікоў мінскай інтэлігенцыі, многія з якіх пазней прынялі ўдзел у рэвалюцыйных гуртках і Студзеньскім паўстанні (1863—1864). Стаў членам паўстанцкага камітэта ў Мінску. Падчас Студзеньскага паўстання (1863—1864), пасля арышту паўстанцкага начальніка Мінска Пятра Чакатоўскага, Багуслаў Семірадскі атрымаў ад Чакатоўскага мандат кіраўніка мінскай паўстанцкай арганізацыі (паўстанцкага начальніка Мінска). ![]() Быў схоплены расійскімі ўладамі падчас лекарскай дапамогі аднаму паўстанцу, западозраны расійскімі ўладамі ў «палітычнай нядобранадзейнасці». Прысуд Семірадскаму быў адносна лёгкі, бо Семірадскі тлумачыў сваю дапамогу паўстанцу клятвай Гіпакрата, што ён павінен дапамагаць параненым: Семірадскі быў высланы (да 1 чэрвеня 1864 г.) «адміністрацыйным парадкам» пад нагляд паліцыі ў Ніжагародскую губерню. Пазней выявілася, што Багуслаў Семірадскі быў не проста лекар, але і паўстанцкі начальнік Мінска. Тады на загад віленскага ваеннага генерал-губернатара (1863—1865) Міхаіла Мікалаевіча Мураўёва Багуслава Семірадскага павезлі з Ніжагародскай губерні ў Вільню на допыт. Паводле інфармацыі Якуба Гейштара і З. Клюкоўскага, па дарозе на допыт у Вільню, баючыся новых катаванняў, Багуслаў Семірадзкі проста атруціўся — скончыў жыццё самагубствам. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia