Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі
Граф Міхаі́л Мікала́евіч Мураўё́ў (Мураўё́ў-Ві́ленскі, у ліберальных і народніцкіх кругах[2][3] званы «Мураўёў-вешальнік»[2][4] ці «Мураўёў-людаед»[5], руск.: Михаил Николаевич Муравьёв; 1 (12) кастрычніка 1796 — 10 верасня 1866) — расійскі ваенны, дзяржаўны дзеяч, граф, генерал-губернатар Паўночна-Заходняга края ў часы задушэння нацыянал-вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Дзяцінства і маладосцьНарадзіўся ў Маскве ў сям'і марскога афіцэра. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, заснаваў Маскоўскае таварыства матэматыкаў, потым, разам з бацькам — вучылішча калонаважатых (штабных афіцэраў) — правобраз будучай Акадэміі генеральнага штаба. Удзельнічаў у Вайне 1812 года, за ўдзел у бітве пад Барадзіно атрымаў ордэн Уладзіміра IV ступені з бантам. У 1813 годзе ўдзельнічае ў «бітве народаў» пад Дрэздэнам. Пасля вяртання на радзіму зацікаўліваецца тайнымі таварыствамі і ўступае ў «Саюз благадзеяння» (1816), дзе, падчас голаду ў Смаленскай губерні, прымае ўдзел у арганізацыі ў рослаўльскім павеце шырокай дапамогі галадаючым. Пасля радыкалізацыі руху дзекабрыстаў, калі ў Статут «Саюза» быў унесены пункт аб забойстве цара, Мураўёў, нязгодны з гэтым рашэннем, выходзіць з сяброў арганізацыі. За ўдзел у «Саюзе» быў арыштаваны, але цалкам апраўданы. Губернатарская пасадаУ 1826 годзе Мураўёў прызначаны віцэ-губернатарам Віцебскай губерні, пазней — у 1828 губернатарам Магілёўскай, затым Гродзенскай губерні. Прымаў удзел у падаўленні паўстання 1830—1831 гадоў. У 1835 годзе прызначаны губернатарам Курскай губерні, у 1850 — член Дзяржаўнага савета, у 1850—1857 віцэ-прэзідэнт Расійска геаграфічнага таварыства, у 1857—1861 — Міністр дзяржаўных маёмасцей. Прымаў удзел у распрацоўцы праекта вызвалення сялян. Задушэнне паўстання 1863—64 гадоў![]() Падчас паўстання 1863—64 гадоў Мураўёў быў прызначаны генерал-губернатарам Паўночна-Заходняга края з надзвычайнымі паўнамоцтвамі. На гэтай пасадзе Мураўёў жорстка змагаўся з паўстанцамі. Расейцамі шырока практыкавалася канфіскацыя маёмасці, абкладанне польскай і беларускай шляхты вялікім «ваенным падаткам». Паўстанне было ў хуткім часе падаўленае. У дадатку да тысяч чалавек, якія загінулі ў бойках, паводле прысудаў трыбуналаў было пакарана смерцю 128 паўстанцаў (у тым ліку нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі), ад 2500 да 9423 чалавек паводле розных падлікаў было саслана ў Сібір[6]. За сваю жорсткасць Мураўёў увайшоў у гісторыю пад мянушкай вешальнік. Акрамя гэтага, шырока вядомы яго дэвіз у дачыненні да русіфікацыі Беларусі — «Што не дарабіў расійскі штых — даробіць расійская школа». Пазнейшая кар'ераЗ 1863 года — генерал ад інфантэрыі. 1 мая 1865 года звольнены з пасады губернатара Паўночна-Заходняга края з атрыманнем тытулу графа і наймення «Віленскі». У красавіку 1866 — старшыня следчай камісіі па справе Каракозава. Памёр 29 жніўня (10 верасня) 1866 года ў Пецярбургу. У 1898 годзе ў Вільні яму быў усталяваны помнік (зруйнаваны польскімі ўладамі на пачатку 1920-х гадоў). Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай Лаўры. Лёс віленскага помнікаУ 1898 годзе ў Вільні яму быў усталяваны помнік. Пасля абвяшчэння незалежнасці Польшчы і ўключэння Вільні ў яе склад напачатку 1920-х гадоў польскія ўлады здзейснілі максімальна магчымы здзек — са знесенага помніка Мураўёву ў Вільні пабудавалі грамадскія гарадскія прыбіральні. Мінімум адна з іх была цэлай у 1990-х гадах[7] Цікавыя факты16 красавіка 1866 года на абедзе ў Англійскім клубе Мікалай Някрасаў зачытаў оду, прысвечаную Мураўёву. У далейшым за гэта паэт быў моцна раскрытыкаваны калегамі: паэтамі, публіцыстамі. Сітуацыю, якая склалася вакол Някрасава пасля прачытання оды, апісаў Карней Чукоўскі ў творы "Паэт і кат"[1] Архівавана 22 верасня 2013.:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia