Бажніцеле

Бажніцеле?
Размяшчэнне
54°38′57″ пн. ш. 24°56′09″ у. д.HGЯO
Map

Бажніцеле (літ.: Bažnytėlė) — востраў на возеры Гальве, за 50 м на паўднёвы ўсход ад вострава Караіму.

Пасля 1418 года вялікі князь Вітаўт загадаў змураваць на востраве царкву святога Георгія для асабістых патрэб сваёй жонкі Юліяніі Гальшанскай[1]. Пазней царква перайшла да Сапегаў, якія зрабілі ў ёй родавую магільню, у 1596 годзе перайшла ва унію з падпарадкаваннем віленскаму манастыру Святой Троіцы, зруйнавана ў 1655 годзе падчас вайны 1654—1667 гадоў[1].

Рэшткі царквы ў 1992 годзе ўнесены ў Рэгістр культурных каштоўнасцей[lt] (унікальны код 17340), у 2005 годзе прызнаны часткай большага аб’екта (унікальны код 27125).[2]

У 1996 годзе, падчас падводных археалагічных даследаванняў, праведзеных прафесарам Торуньскага ўніверсітэта Анджэем Генрыкам Колам[pl], выяўлены драўляныя палі — рэшткі моста, які злучаў астравы Бажніцеле і Караіму. Шырыня моста вызначана як 4 метры. У 1997 годзе даследаванні працягнуў Зянонас Баўбоніс[lt].[3]

Крыніцы

  1. а б Освящение новоустроенной православной церкви в уездном городе Троках, Виленской губернии, 22 сент., 1863 г. // Странник. — 1863. — IV (декабрь) — С. 61-62.
  2. Į-163 Dėl objektų neįrašymo į Lietuvos Respublikos nekilnojamųjų kultūros vertybių registrą. e-seimas.lrs.lt. Праверана 17 красавіка 2025.
  3. Archeologiniai tyrinėjimai Lietuvoje 1996 ir 1997 metais (PDF). pp. 260–261.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya