Байба Арвідаўна Рыўжа
Байба Арвідаўна Рыўжа (1 снежня 1949, Вентспілс, Латвія) — эканаміст, палітычны і дзяржаўны дзеяч. Замежны член НАН Беларусі (2017). Акадэмік Латвійскай акадэміі сельскагаспадарчых і лясных навук (1992), Акадэміі навук Латвіі (1999; чл.-кар. з 1995), член-карэспандэнт УАСГНІЛ (1991—1992), замежны член-карэспандэнт Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1992—2013), член Фларэнційскай акадэміі земляробства (2002), Каралеўскай Шведскай акадэміі лясной і сельскай гаспадаркі (2005), Літоўскай АН (2007), Расійскай АН (2014). Доктар эканамічных навук (1990), доктар хабілітаваны (1992). БіяграфіяСкончыла Латвійскую сельскагаспадарчую акадэмію (1973). З 1990 — выкладчык, з 1992 — прафесар, у 2002—2006 — дэкан факультэта эканомікі Латвійскага сельскагаспадарчага універсітэта. З красавіка 2006 па снежань 2007 — міністр адукацыі і навукі Латвійскай Рэспублікі. Адначасова ў 1996—2006 — старшыня Савета па вышэйшай адукацыі, у 2000—2005 — старшыня Савета Еўрафакультэта пры Латвійскім універсітэце. З 2000 — прэзідэнт Латвійскай акадэміі сельскагаспадарчых і лясных навук. У 2006—2010 — дэпутат Сейма Латвіі. Прэмія Ленінскага камсамола Латвіі (1980). Узнагароджана Ордэнам Трох зорак IV ступені (2000), Вялікім медалём Латвійскай акадэміі навук (2017). Навуковая дзейнасцьНавуковыя даследаванні прысвечаны пытанням сацыяльнага развіцця вёскі і развіцця сельскіх раёнаў, сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва, рэгіянальнага развіцця, рызык, даследаванняў рынку, распрацоўцы сістэмы мікракрэдытаў для жанчын. Шэраг работ асвятляе пытанні вышэйшай адукацыі. Асноўныя працы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia