Балгарскае нацыянальнае адраджэнне![]() Балгарскае нацыянальнае адраджэнне (балг.: Българското национално възраждане) — перыяд балгарскай гісторыі ў канцы XVIII—XIX стст., звязаны са станаўленнем сучаснай балгарскай нацыі і барацьбой за культурную і палітычную незалежнасць ад Асманскай імперыі. Агульныя звесткіБалгарскі нацыянальны рух традыцыйна дзеляць на тры перыяды: ранні ад XVIII да пачатку XIX стагоддзя, сярэдні ад часу пачатку асманскіх рэформаў 1820-х гадоў да 1850-х гадоў (Крымскай вайны) і позні ад Крымскай вайны да вызвалення Балгарыі ў 1878 годзе. Эпоха характарызавалася ўздымам нацыяналізму, павышэннем цікавасці да свайго гістарычнага мінулага, фарміраваннем сучаснай літаратурнай мовы. Зараджаліся новыя формы культурнай дзейнасці — свецкія школы, чыталішты, аматарскія тэатры. З’яўляліся першыя навучальныя дапаможнікі, газеты і часопісы на балгарскай мове. Першапачаткова яны друкаваліся ў Румыніі і Аўстра-Венгрыі, а пазней і ў Асманскай імперый. Важнай часткай нацыянальнага руху была барацьба за царкоўна-адміністрацыйную аўтаномію балгарскіх (паводле асноўнага насельніцтва) епархій, якія знаходзіліся ў юрысдыкцыі Сусветнага патрыярхата. Дзеячы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia