Нацыянальная дзяржаваНацыянальная дзяржава — гэта дзяржава, утвораная пэўнай нацыяй, якая жыве ў межах сваёй этнічнай тэрыторыі, у выніку рэалізацыі ёю асноўнага права на палітычнае самавызначэнне, якая забяспечвае належныя ўмовы дзеля захавання і развіцця здабыткаў гэтай нацыі і для ўзаемаўзбагачэнне і развіцця ўсіх нацый, этнасаў, якія пражываюць у гэтай дзяржаве[1]. Нацыя ёсць найвышэйшай каштоўнасцю, галоўнай крыніцай улады і вызначае сацыяльна-палітычную сістэму такой дзяржавы. Ідэалам нацыянальнай дзяржавы ёсць монаэтнічная дзяржава, дзе пераважная большасць грамадзян належыць да аднаго карэннага этнасу і выкарыстоўвае адзіную знакавую сістэму, зразумелую ўсім выхадцам з гэтай нацыі: мову, культуру, звычаі, стэрэатыпы, сістэму каштоўнасцей і іншае. Згодна з дакументамі ААН і ЮНЕСКА нацыянальная дзяржава — гэта такая дзяржава, у якой тытульны народ складае 67% насельніцтва[2]. Канцэпцыя нацыянальнай дзяржавы мае цесныя повязі з развіццём нацыяналізму ў Еўропе XVII—XVIII стагоддзяў, каланіялізмам і нацыянальна-вызваленчымі рухамі XIX — першай паловы XX стагоддзяў. У XX стагоддзі нацыянальныя дзяржавы сталі асноўнымі формамі дзяржаўнай арганізацыі свету; яны замянілі дынастычныя і класавыя дзяржавы Сярэднявечча. Нацыянальным дзяржавам часта супрацьстаяць наднацыянальныя ўтварэнні імперскага-інтэгральнага тыпу, такія як імперыі мінулага — СССР і г. д. У канцы XX стагоддзя прадказваўся заняпад нацыянальных дзяржаў, аднак распад СССР паказаў супрацьлеглае. У большасці міжнародных арганізацый менавіта нацыянальная дзяржава выступае асноўнай палітычнай адзінкай ва ўсіх міжнародных працэсах. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia