Балонаўка
Бало́наўка[1] (трансліт.: Balonaŭka, руск.: Болоновка) — вёска ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаборскага сельсавета. Вёска знаходзіцца на рацэ Балонаўка[2]. ГісторыяУпершыню Балонаўка згадваецца ў 1729 годзе як засценак вакол вадзянога млына. Паводле падання, ксяндзы Быхаўскага кляштара канонікаў рэгулярных, што валодалі фальваркам Лубянка, у склад якога ўваходзілі балонаўскія землі, заснавалі млын і запрасілі майстра Карпа Стрыжэўскага. Паводле іншай версіі, першы Стрыжэўскі быў сіратой, які выхоўваўся ў згаданым кляштары. Калі ён вырас, ксяндзы далі яму зямлю ў Балонаўцы. У 1834 годзе 4 дамы, каля 40 жыхароў. Мікола Маркоўскі, родам з Аршанскага павета ці вёскі Глухі Быхаўскага павета, быў прымаком у Стрыжэўскага Тодара. Палавіковы нібыта прыехалі як майстры на сукнавальні, якая працавала пры млыне. Пазней, у 1860-я гады ў вёсцы пасяліўся Прахор Фадзеевіч Гейсцер як прымак у аднаго з Палавіковых. У пачатку 1880-х прымаком да Івана Палавікова прыйшоў жыхар сяла Мокрае Гаўрыла Антонавіч Фіткевіч. Пасля закрыцця Быхаўскага кляштара канонікаў рэгулярных у 1842 годзе прыналежныя ім землі былі перададзеныя ў казну, жыхары Балонаўкі сталі казённымі сялянамі. У 1842 годзе 4 двары, 37 душ сялян (19 мужчын і 18 жанчын), без уліку шляхты. Першапачаткова, Балонаўка ўваходзіла ў Лубяніцкую ўніяцкую (з 1839 года — праваслаўную) парафію, пазней, пасля анулявання згаданай парафіі ў 1870-я гады, — у Збышынскую парафію. Адміністрацыйна з 1840-х гадах Балонаўка адносілася да Ямнінскай казённай сельскай грамады, пасля падзелу паветаў на воласці - да Гарадзецкай (Старобыхаўскай), а пазней - да Чыгірынскай воласці Быхаўскага павета. Для аблягчэння вырашэння гаспадарчых пытанняў балонаўцы выбіралі старасту сумесна з жыхарамі вёскі Кароткія Быхаўскага павета. Старастамі ў свой час былі Маркоўскі Захар'я Стахванавіч (каля 1855 г. н.), Бажкоў Сымон Ілліч (каля 1860 г. н.). У 1867 годзе ў Балонаўцы было 7 двароў. У 1873 годзе 20 рэвізскіх душ мужчынскага полу. У 1909 годзе - 12 двароў і 75 жыхароў. У 1919 г. 20 двароў, 121 жыхар. У 1930-я ўтвораны калгас імя Сталіна, старшыні: Маркоўскі Іван Апанасавіч, Палавікоў Хведзька Вавілавіч. Ад сталінскіх рэпрэсій пацярпелі: сям'я Стрыжэўскага Лявона Адамавіча (сасланыя ў Сібір у 1929 годзе, таемна вярнуліся, пазней Лявон сасланы паўторна, не вярнуўся), Стрыжэўскі Сашка Ілліч і Маркоўскі Хведзька Захар'евіч (быўшы праваслаўнымі), расстраляныя без суда і следства праз некалькі тыдняў пасля арышту, сваякам не паведамлена, жонкі працягвалі чакаць іх дзясяткі гадоў), Палавікоў Адам Сымонавіч (арыштаваны пасля вайны з даносу Палавікова, вярнуўся са ссылкі ў сярэдзіне 1950-х). У час Вялікай Айчыннай вайны Балонаўка была акупаваная нямецкімі войскамі, якія распусцілі калгас і падзялілі зямлю падушна. Старастам быў прызначаны Чарняўскі Грышка Іванавіч. Вёска была часткова спаленая, некаторыя мірныя жыхары застрэленыя карнікамі. Некаторы час у Балонаўцы стаяла тылавая частка, якая ахоўвала шашу Магілёў - Бабруйск і мост праз раку Балонаўка. Дзеля патрэб гэтай часткі некалькі сем'яў былі выселеныя са сваіх дамоў. Адзін з дамоў немцы выкарыстоўвалі як пякарню, выразаўшы дзеля зручнасці пагрузкі хлеба частку сцяны з боку вуліцы. Пры высяленні Мікола Гейсцер перавёз хлеў для сена на паўночны бераг ракі Балонаўка, дзе і жыла яго сям'я да адыходу нямецкай часткі. На могілках часткова захаваліся раскіданыя надмагільныя жорны пачатку XIX ст., якія ставілі на магілы млынароў і якія раней ляжалі ўнутры надмагільных церамкоў, знішчаных мясцовымі вандаламі ў сярэдзіне XX ст.. Таксама захаваўся драўляны крыж 1909 года на магіле Маркоўскага Нікіпара Тодаравіча. У вёсцы - некалькі дамоў пачатку XX с.т, ацалелых падчас вайны. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia