Балтыйскі вакзал (Санкт-Пецярбург)
Балтыйскі вакзал — адзін з 5-ці дзеючых чыгуначных вакзалаў Санкт-Пецярбурга, абслугоўвае толькі прыгарадныя цягнікі і па аб’ёме прыгарадных перавозак уваходзіць у лік найбуйнейшых у Расіі. Размешчаны на набярэжнай Абводнага канала, 120. Пабудаваны для чыгункі ад Пецярбурга да Пецяргофа (сама чыгунка пабудавана ў 1853 годзе). З 1853 па 1872 год вакзал называўся «Пецяргофскі». Сучасны будынак вакзалу пабудаваны ў 1855—1858 гадах архітэктарам А. І. Кракаў. Па баках будынка размяшчаліся двухпавярховыя флігелі, левы прызначаўся для імператарскай сям’і. Пероны маюць шкляное перакрыцце, у вітражы фасада ўсталяваны дзеючы дагэтуль гадзіннік «Павел Бурэ». Рух цягнікоў з вакзалу пачаўся 21 ліпеня 1857 года. Сучасную назву вакзал атрымаў у 1872 годзе пасля адкрыцця чыгуначных зносін з Рэвелем (цяпер Талін). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia