Балышова
Балышова[1] (руск.: Болышево) — вёска ў Холм-Жыркоўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Лехмінскага сельскага паселішча. Гісторыя25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Балышова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Балышова не вярнулі БССР[2]. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў кастрычніку 1941 года, вызвалена ў сакавіку 1943 года[3]. У 2004—2019 гадах у складзе Балышаўскага сельскага паселішча. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia