Нахімаўскае (Холм-Жыркоўскі раён)
Нахімаўскае[1] (руск.: Нахимовское) — сяло ў Холм-Жыркоўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Лехмінскага сельскага паселішча. ГісторыяПершыя згадкі адносяцца да 1624 года. Аднак, на гэтай тэрыторыі і раней знаходзілася старажытнае паселішча, якое называлася ў крыніцах Загроб’ем, або Загробскім станам. Яно існавала яшчэ да таго, як Смаленскія землі ўвайшлі ў склад ВКЛ, і па памеры супастаўна з горадам. На тэрыторыі паселішча знаходзіліся 5 цэркваў, мноства кузняў, мылаварная і палатняная фабрыкі. У гады Вялікай Айчыннай вайны сяло было акупавана гітлераўскімі войскамі ў кастрычніку 1941 года, вызвалена ў сакавіку 1943 года[2]. Да 1952 года сяло называлася Валачок, пераназвана ў гонар 150-годдзя з дня нараджэння Нахімава П. С. - знакамітага Расійскага адмірала, які часта бываў у гэтым сяле ў доме свайго хроснага бацькі і дзядзькі Нахімава Н. Н. Па некаторых дадзеных будучы адмірал, пасля смерці бацькоў, жыў тут да ад'езду ў Санкт-Пецярбург і больш ужо не вяртаўся. У 2004—2019 гадах у складзе Нахімаўскага сельскага паселішча. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia