Бальцар Стравінскі
Бальцар (Бальтазар) Стравінскі (? — 1633) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Цівун і гараднічы троцкі (згадв. 1596), староста мазырскі (1607—1620), кашталян берасцейскі (1624—1627) і смаленскі (1627—1631), ваявода менскі (з 1631). Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. БіяграфіяЗ роду Стравінскіх герба «Суліма», Меў братоў Марціна, Крыштафа і Эразма, пачынальнікаў разгалінаванага ў Мазырскім і Менскім паветах роду, з якога паходзіць кампазітар Ігар Стравінскі. Праз шлюб з Сапяжанкай і службу Льву Сапегу зрабіў выдатную палітычную кар’еру. Быў прызначаны соймам камісарам для разліку з Берасцейскімі канфедэратамі і недапушчэння рокашу ў 1607 годзе. Каталік і фундатар першага касцёла ў Мазыры (1616). У 1616 годзе абраны соймам адным з камісараў-дарадчыкаў маладога каралевіча Уладзіслава Вазы ў паходзе на Маскву (1617). Таксама быў у вайсковай радзе пры Яне Каралі Хадкевічы падчас выправы пад Хацін (1621), аднак удзелу ў вайне не браў. Быў электарам Уладзіслава IV Вазы ад Менскага ваяводства (1632). Уладальнік Жыдзішак, Кетавішак i Дудзічаў, па яго безпатомнай смерці маёмасць перайшла да сваякоў. Быў двойчы жанаты: спачатку з Соф’яй Сапегай, дачкой троцкага земскага суддзі Багдана Сапегі, а пасля з князёўнай Соф’яй Друцкай-Горскай. Дзяцей не пакінуў, яго ўдава Друцкая-Горская потым другі раз выйшла замуж за віленскага ваяводу Крыштафа Хадкевіча. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia