Пётр Тышкевіч (ваявода менскі)

Пётр Тышкевіч
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
10-ы кашталян менскі
28 ліпеня 1611 — 6 верасня 1618
Папярэднік Шчасны Галоўчынскі
Пераемнік Аляксандр Слушка
8-ы ваявода менскі
6 верасня 1618 — 1631
Папярэднік Мікалай Сапега
Пераемнік Бальцар Стравінскі

Нараджэнне 30 лістапада 1571
Смерць 1631[1]
Род Тышкевічы
Бацька Юрый Тышкевіч
Маці Фядора з Валовічаў[d][2]
Жонка Рэгіна з Галоўчынскіх[d][3][4]
Дзеці Казімір Тышкевіч[4], Марына з Тышкевічаў[d], Соф’я з Тышкевічаў[d][5] і Крысціна з Тышкевічаў[d]

Пётр Тышкевіч (30 лістапада 1571, Берасце1631[1]) — вялікалітоўскі ўраднік. Кашталян менскі (28 ліпеня 1611—1618), ваявода менскі (6 верасня 1618—1631).

Адзін з фундатараў касцёла і кляштара дамініканцаў у Менску, у 1615 годзе купіў пляц на рагу вуліц Валоцкай і будучай Дамініканскай і пачаў будаваць для дамініканскага ордэна мураваны касцёл і двухпавярховы кляштар пры ім.

Сям’я

Паходзіў з лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын берасцейскага ваяводы Юрыя Тышкевіча і яго другой жонкі Фядоры з Валовічаў, дачкі новагародскага кашталяна Рыгора Валовіча. Меў братоў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Яна Яўстаха і Аляксандра.

У шлюбе з Рэгінай з Галоўчынскіх, дачкой менскага кашталяна Шчаснага Галоўчынскага. Пакінулі дзяцей:

Пасля смерці Пятра Тышкевіча, Рэгіна з Галоўчынскіх узяла другі шлюб з віцебскім ваяводам Крыштафам Кішкам.

Крыніцы

  1. а б Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 26.
  2. Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. ЯнушкевічМн.: 2014. — С. 72. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  3. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 193. — ISBN 978-83-65880-76-5
  4. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 125.
  5. Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 158. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya