Баляслаў Барткевіч

Баляслаў Барткевіч

Баляслаў Барткевіч (1909 — не раней за 1945) — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў 1909 годзе ў Чалябінскай губерні ў Расіі. Удзельнік нямецка-польскай вайны (1939), трапіў у палон. Пасля вызвалення з лагера для ваеннапалонных з кастрычніка 1940 кіраваў філіялам Беларускага прадстаўніцтва ў г. Торунь, а з 1943 — сакратар цэнтральнай управы Беларускага камітэта самапомачы ў Берліне. Ілюстраваў кнігі, выдаваныя Нінай Абрамчык. У 1945 годзе арыштаваны савецкімі органамі, далейшы лёс невядомы.

Літаратурв

  • Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya