Беларускае прадстаўніцтваБеларускае прадстаўніцтва (афіцыйна ням.: Weissruthenische Vertrauensstelle), арганізацыя па справах беларускіх эмігрантаў у Германіі, якая была створаная ў Берліне ў канцы 1939 пры Міністэрстве ўнутраных спраў Германіі. Першым кіраўніком (з 4.11.1939) быў Фабіян Акінчыц[1], пасля — Анатоль Шкуцька, Бярнард Букатка. Друкаваны орган — газета «Раніца». ГісторыяБеларускае прадстаўніцтва займалася выяўленнем асоб беларускай нацыянальнасці, якія пражывалі ў Германіі і на захопленых ёй тэрыторыях. Беларускае прадстаўніцтва цесна супрацоўнічала з германскімі разведслужбамі і службай бяспекі (СД), вяло работу сярод палонных беларусаў, былых салдат Войска Польскага. У 1940 пры Беларускім прадстаўніцтве ўтвораны Беларускі камітэт самапомачы. Па меры набліжэння пачатку вайны дзейнасць Беларускага прадстаўніцтва, сумесна з БКС, выкарыстоўвалася ў разведвальнай і прапагандысцкай рабоце, арганізацыі дыверсійных груп, падрыхтоўцы кадраў цывільнай адміністрацыі для Беларусі. 19 чэрвеня 1941 ў Берліне на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага камітэту самапомачы і Беларускага прадстаўніцтва ўтвораны Беларускі нацыянальны цэнтр. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia