Баляслаў Казіміравіч Пірштук
Баляслаў Казіміравіч Пірштук (нар. 30 студзеня 1959, в. Пірштукі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык. БіяграфіяУ 1981 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1993 годзе — Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці. Працоўную дзейнасць пачаў у 1981 годзе інжынерам Светлагорскай цеплаэлектрацэнтралі. У перыяд з 1990 па 1997 год працаваў першым намеснікам старшыні Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта. З 1997 года — старшыня Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта. Пасля аб’яднання ў 2002 годзе горада і раёна ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта. З 2007 года — намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання, быў намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў. У снежні 2019 года быў прызначаны першым намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, дзе працаваў да 2022 года. УзнагародыУзнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Ганаровы грамадзянін горада Светлагорска[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia